16 красавiка 2021, Пятніца, 10:01
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Да +7°С чакаецца ў Беларусі ў чацвер

Да +7°С чакаецца ў Беларусі ў чацвер

Удзень будзе воблачна з праясненнямі.

Да 7 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 4 сакавіка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер уначы чакаецца пераменная воблачнасць, удзень будзе воблачна з праясненнямі. Уначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай месцамі па Віцебскай вобласці, удзень у многіх раёнах выпадуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, удзень на поўдні з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1, удзень - 1-7 градусаў цяпла.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».