25 красавiка 2024, Чацвер, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жавальныя цукеркі «Мамба», якія прадаюць у Беларусі, небяспечныя

9
Жавальныя цукеркі «Мамба», якія прадаюць у Беларусі, небяспечныя
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА:
ERVEGAN.COM

У некаторых гатунках гэтых цукерак знайшлі небяспечныя падсалоджвальнікі.

Калі вы ўжо купілі ці збіраецеся купіць жавальныя цукеркі «МАМВА КОЛА&ФРУКТЫ», уважліва чытайце этыкеткі. Некаторыя віды гэтых цукерак забароненыя ў Беларусі з 4 сакавіка. Цукеркі прызнаныя небяспечнымі - у іх утрымліваецца падсаложвальнік Е420ii. Гэта сарбітавы сіроп. На патрабаванні тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, увозіць і прадаваць такое нельга.

Цукеркі МАМВА вырабляюцца ў Нямеччыне, а імпартуе іх у Беларусь менскае ТАА «Альфа-Дыстрыбуцыя». Забароненыя з 4 сакавіка мамбы са смакам кола-ананас, кола-вішня, кола-лімон і кола-апельсін, паведамляецца ў Рэестры небяспечнай прадукцыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках