24 красавiка 2024, Серада, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны перадаў першае паведамленне з-за кратаў

Навальны перадаў першае паведамленне з-за кратаў
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Ён у СІЗА «Кальчугіна».

Аляксей Навальны перадаў першае пасля этапавання з Масквы паведамленне - у сераду ўдзень яно было апублікаванае ў інстаграме палітыка. Згодна з ім, апазіцыянер знаходзіцца ў СІЗА №3 «Кальчугіна» Уладзімірскай вобласці, і, як паведамляе штаб Навальнага, будзе знаходзіцца там як мінімум да апеляцыі паводле справы пра паклёп на ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ігната Арцёменку. У сувязі з гэтай справай апазіцыйнаму палітыку прысудзілі штраф у 850 тысяч рублёў, паведамляе svoboda.org.

З СІЗА Навальны перадаў, што з ім усё добра, але ён пакуль не атрымлівае лістоў і пра тое, што адбываецца ў вонкавым свеце ведае яшчэ менш, чым калі ён быў пад арыштам у маскоўскім СІЗА «Матроская цішыня».

Акрамя таго, апазіцыянер пакуль не можа заказваць ежу з турэмнага ларка. «Не паверыце, але мы сушым сухары, і я ніколі не думаў, што гэта можа быць так займальна», - гаворыцца ў паведамленні Навальнага. Палітык таксама распавёў, што знаходзіцца ў камеры з асуджанымі за крадзеж і махлярства.

Раней паведамлялася, што Навальны дастаўлены ў выпраўленчую калонію №2 горада Пакроў Уладзімірскай вобласці, аднак афіцыйнага пацверджання гэтаму не было. Праваабаронцы адзначалі, што гэта адна з самых жорсткіх і «рэжымных» устаноў сістэмы ФСВП.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках