29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнты Літвы і Эстоніі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

2
Прэзідэнты Літвы і Эстоніі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі
фотa: Lietuvos Respublikos Prezidentas

Яны падтрымалі імкненне беларусаў да дэмакратыі.

Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд на сустрэчы са сваім літоўскім калегам Гітанасам Наўседам 3 сакавіка ў Вільні абмеркавала сітуацыю ў краінах Усходняга партнёрства, у тым ліку ў Беларусі, паведамляе прэс-служба кіраўніцы эстонскай дзяржавы.

«Падзеі, што адбываюцца ў Беларусі, за некалькі дзясяткаў кіламетраў адсюль, не з'яўляюцца дэмакратычнымі, - падкрэсліла яна на сумеснай прэс-канферэнцыі паводле вынікаў сустрэчы. - Мы не можам сказаць, якім шляхам ісці Беларусі і беларускаму народу, але мы цвёрда баронім права любога народа абраць гэты шлях дэмакратычна. Гэта наш маральны абавязак».

Бакі адзначылі, што «вельмі ўважліва і з заклапочанасцю сочаць за развіццём падзей у Грузіі і Малдове ў апошнія тыдні, а таксама за ходам рэформ ва Украіне».

У сваю чаргу на сайце прэзідэнта Літвы паведамляецца, што Наўседа і Кальюлайд абмяняліся меркаваннямі пра сітуацыю ў краінах Усходняга партнёрства, між іншым у Грузіі, Малдове і Украіне, і падкрэслілі важнасць «выдавання гэтым краінам неабходнай матывацыі для актывізацыі палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва з Еўразвязам». Беларусь у паведамленні прэс-службы літоўскага прэзідэнта згадваецца толькі ў кантэксце праблемы Беларускай АЭС.

У сувязі з падзеямі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 31 жніўня 2020 года краіны Балтыі ўвялі санкцыі ў дачыненні да 30 беларускіх службовых асоб, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі і яго старэйшага сына Віктара. У спіс таксама ўключылі кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўніка і сябраў ЦВК, старшыняў КДБ, Следчага камітэта, кіраўніцтва МУС і іншых.

25 верасня Літва, Латвія і Эстонія дапоўнілі санкцыйны спіс 101 прозвішчам, а 20 лістапада - яшчэ 28 прозвішчамі беларускіх чыноўнікаў.

Акрамя таго, балтыйскія дзяржавы, будучы сябрамі Еўрапейскага звязу, удзельнічаюць у прынятых трыма пакетамі санкцыях ЕЗ у дачыненні да 88 фізічных асоб, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і падаўлення акцый пратэсту, а таксама сямі юрыдычных асоб.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках