25 красавiка 2024, Чацвер, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX праводзіць чарговыя выпрабаванні карабля Starships

SpaceX праводзіць чарговыя выпрабаванні карабля Starships
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Верагоднасць таго, што выпрабаванні прататыпа пройдуць паспяхова складае 60%.

Амерыканская прыватная касмічная кампанія SpaceX рыхтуе запуск дзясятага прататыпа міжпланетнага шматразовага карабля Starship. Верагоднасць таго, што выпрабаванні прататыпа пройдуць паспяхова складае 60%.

Пра гэта паведаміў кіраўнік кампаніі Ілан Маск ў Twitter.

Starship SN10 усталяваны на ўласным пускавым комплексе кампаніі ля горадка Бока Чыка ў штаце Тэхас.

Прататып карабля адправіцца ў палёт з пляцоўкі SpaceX. Яна знаходзіцца ў штаце Тэхас у акрузе Кэмерон. У касмічнай карпарацыі паабяцалі, што трансляцыя будзе даступная за некалькі хвілін да пуску.

Карабель Starship прызначаны для палётаў на Марс і Месяц. Ён разлічаны на 100 астранаўтаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках