29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Імавернасць дэвальвацыі ў Беларусі немалая

3
Эканаміст: Імавернасць дэвальвацыі ў Беларусі немалая

Ужо запушчаны ў канцы мінулага года «варштат» стане працаваць у рэжыме 24 гадзіны на дзень.

Які зараз аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі? Колькі ў іх «жывых грошай» - а менавіта валюты? Наколькі шырокія магчымасці Нацбанка ў выпадку паўтарэння набегу на банкі купаваць новую хвалю панікі?

З гэтымі пытаннямі Myfin.by звярнуўся да старшага навуковага супрацоўніка Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Льва Львоўскага.

Рэзерваў не так ужо і шмат

- На 1 лютага, са звестак статыстыкі Нацыянальнага банка, золатавалютныя рэзервы складалі 7,8 млрд даляраў (у эквіваленце). На першы погляд - вялікая сума, якая не павінна выклікаць ніякіх трывог. Але толькі на першы, няўзброены.

Рэч у тым, што (паводле тых жа звестак) валютны складнік ЗВР значна меншы, і на яго прыпадае ўсяго толькі 2,7 млрд даляраў. Яшчэ тры мільярды - у золаце. Яшчэ мільярд - у «іншых актывах», - што гэта канкрэтна, мне цяжка сказаць.

Калі не ўлічваць суму пазык, якія беларускія ўлады павінны выплаціць у гэтым годзе, то 2,7 млрд цалкам досыць для таго, каб дажыць да канца года «пры нармальнай сітуацыі», гэта значыць без якіх-небудзь шокаў - замежных ці ўнутраных.

Але рэч у тым, што пазыкі гэтыя велізарныя, і ў выпадку, калі сітуацыя, аналагічная жнівеньскай, паўторыцца, і на яе накладзецца патрэба выплачваць замежныя пазыкі, дык гэтых грошай Нацбанку відавочна не будзе дастаткова, каб «закрыць адразу дзве амбразуры» - і з замежнымі крэдыторамі разлічвацца, і марнаваць ліквіднасць на ўнутраным рынку.

Самалёты не паляцяць

- Якія будуць крокі Нацбанка ў гэтым выпадку?

- Ёсць золата, якое можна прадаць. Але зрабіць гэта хутка няпроста. Па-першае, не варта думаць, што з Менску паляцяць самалёты, гружаныя тонамі залатых зліткаў - звычайна прадавец і пакупнік укладаюць кантракты аб пераходзе права ўласнасці на золата. Да таго ж я ўпэўнены, што для такіх форс-мажорных сітуацый ёсць дамоўленасці з Расеяй аб гандлі золатам. Пытанне - якія?

Дэвальвацыя здарыцца не праз паніку

- Наколькі вялікая імавернасць таго, што дэвальвацыя здарыцца, і ЗВР у выніку спусцеюць?

- Яна ёсць, і немалая. І звязана, на маю думку, хутчэй не з набегамі ўкладчыкаў на банкі, а з дзеяннямі ўладаў. Менавіта ў гэтым тоіцца пагроза для стабільнасці рубля. Рэч у тым, што Нацбанк залучаюць у «працу для развязання праблем прадпрыемстваў».

І менавіта гэтыя мільярдныя ўліванні могуць запусціць махавік дэвальвацыі: думаю, што курс рубля абрынецца хутчэй не з-за таго, што ў Нацбанку не будзе досыць рэзерваў для задавальнення рэзкага росту попыту на валюту. А з-за таго, што і так ужо запушчаны ў канцы мінулага года «варштат» стане працаваць у рэжыме 24 гадзіны на дзень.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках