25 красавiка 2024, Чацвер, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Атлант» пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень

20
«Атлант» пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень

Завод не можа расплаціцца з пастаўшчыкамі.

«Атлант» пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень з красавіка. Пакуль гаворка ідзе толькі аб Менскім заводзе халадзільнікаў. Пра гэта Nexta паведаміў адзін з працаўнікоў МЗХ.

Завод не можа расплаціцца з пастаўшчыкамі цыклапентану, неабходнага для вытворчасці халадзільнікаў і маразільнікаў.

Прычына ўсё тая ж, паводле якой затрымліваюць заробкі метрабудаўцам і плацяць прадуктамі ў Полацку - адсутнасць грошай на рахунках прадпрыемства.

Як паведаміла крыніца, праблемы з пастаўкамі розных камплектуючых (часам даволі дарагіх) на заводзе ўжо не першы год - адчуваўся недахоп абаротных сродкаў. Аднак цяпер сітуацыя крытычная і выходзіць з яе вызначылі за кошт скарачэння працоўных гадзін.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках