29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў заклікалі да эканамічнага пратэсту

16
Беларусаў заклікалі да эканамічнага пратэсту
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА REUTERS

Цяпер уся надзея рэжыму - толькі на нашы грошы. Мы павінны яе адабраць.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка абвясціў пра пачатак акцыі эканамічнага пратэсту «Банкамат - абменнік - банк».

- Раней мы ўжо распавядалі пра стан беларускай эканомікі. Пасля падзей 25 і 27 сакавіка да гэтых слоў варта прыслухацца кожнаму, хто хоча наблізіць перамены ў краіне.

Дзякуючы сумленным чыноўнікам мы даведаліся пра правядзенне эканамічна неабгрунтаванай эмісіі ў другім паўгоддзі 2020 года, мэта якой - утрымаць нелегітымную ўладу на паверхні.

Плата за гэта - інфляцыя, якую спрабуюць утрымаць пастановай аб абмежаванні росту коштаў. Але эканоміка так не працуе.

Праз некалькі месяцаў прыйдзе дэвальвацыя. З'явяцца абмежаванні на валютныя аперацыі, на зняцце дэпазітаў - ці рэжым папросту пачне рабаваць нашы рахункі. Цяпер уся іх надзея - толькі на НАШЫ грошы.

Лукашэнка вельмі баіцца пратэстнай вясны. Таму што ведае - дубінкі не працуюць бясплатна, а эканоміка на краі прорвы.

А значыць - самы час нанесці рэжыму ўдар масавай акцыяй «Банкамат - абменнік - банк». Для гэтага кожнаму беларусу трэба зрабіць усяго 3 простыя крокі:

1) Адправіцца да бліжэйшага банкамата і зняць усе грошы са сваіх банкаўскіх карт. Тое ж самае паўтарыць і ў дзень заробку, стыпендыі або пенсіі.

2) Штодня пералічваць гатоўку ў валюту ў рамках сваіх магчымасцяў. Беларускіх рублёў трымаць пры сабе не больш, чым трэба на базавыя выдаткі.

3) Забраць усе свае дэпазіты з банкаў, пакуль рэжым не зрабiў гэта за вас.

Акцыя «Банкамат - абменнік - банк» - гэта тое, што сёння па сілах кожнаму. Кожнаму, хто хоча перамен.

Адначасовы нарастаючы эканамічны і вулічны пратэст супраць фашысцкай хунты - гэта самы правільны падарунак, які мы ўсе павінны зрабіць Беларусі напярэдадні Дня Перамогі.

Час дзейнічаць! - рэзюмаваў Латушка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках