19 красавiка 2024, Пятніца, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ЗША скасаваў пасяджэнне праз інфармацыю аб новым уварванні ў Капітолій

2
Кангрэс ЗША скасаваў пасяджэнне праз інфармацыю аб новым уварванні ў Капітолій

Паліцыя ўзмацніла меры бяспекі.

Палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША скасавала сваё пасяджэнне 4 сакавіка праз інфармацыю аб магчымай змове з мэтай уварвання ў Капітолій.

Пра гэта паведамляе The Washington Post.

У той жа час паведамляецца, што Сэнат ЗША правядзе пасяджэнне, якое таксама запланавана на 4 сакавіка.

Напярэдадні паліцыя ўзмацніла бяспеку ў Капітоліі пасля атрымання ад спецслужбаў звестак аб тым, што групай людзей рыхтуецца спроба пранікнуць у будынак.

13 лютага былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп быў апраўданы ў рамках свайго другога працэсу імпічменту. Сэнат прызнаў, што былы кіраўнік Белага дома не быў вінаваты ў падбухторванні да паўстання 6 студзеня.

Палата прадстаўнікоў прыняла рэзалюцыю аб імпічменце Трампу 13 студзеня 2021 года. Працэс імпічменту ініцыявалі пасля таго, як 6 студзеня прыхільнікі Трампа ўварваліся ў будынак Кангрэса, які сабраўся, каб зацвердзіць перамогу Джо Байдэна на прэзідэнцкіх выбарах. У выніку беспарадкаў загінулі пяць чалавек.

Дональд Трамп - адзіны прэзідэнт ЗША, якому другі раз выстаўлялі імпічмент. Упершыню працэдуру абвясцілі пасля тэлефоннай размовы Трампа з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім - тагачасны кіраўнік Белага дома прасіў аднавіць расследаванне ў дачыненні да кампаніі Burisma, з якой быў звязаны сын яго тагачаснага канкурэнта Джо Байдэна Хантэр.

45-га прэзідэнта ЗША абвінавацілі ў ціску на Зяленскага з мэтай атрымаць кампрамат на Байдэна. Палата прадстаўнікоў абвясціла яму імпічмент, але Сэнат цалкам апраўдаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках