25 красавiка 2024, Чацвер, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускім бюджэце ўтвараецца рэкордная дзірка

6
У беларускім бюджэце ўтвараецца рэкордная дзірка

Адначасова са стагнацыяй даходаў бюджэту адбыўся скачок часткі выдаткаў.

Першапачаткова Мінфін Беларусі планаваў на 2021 год дэфіцыт на 4 млрд BYN. Аднак ужо першыя тыдні года прымусілі чыноўнікаў змяніць прагноз да горшага, піша сайт banki24.by.

Па выніках 2020 года дзяржава звяла кансалідаваны бюджэт з дэфіцытам на 2,689 млрд BYN. Для параўнання: прафіцыт бюджэту за 2019 год склаў 5,225 млрд BYN. Такім чынам, за год сальда напаўнення скарбніцы ўпала амаль на 8 млрд BYN.

Даведачна: дэфіцыт - гэта сітуацыя, калі даходы бюджэту меншыя за выдаткі, прафіцыт - калі даходы большыя за выдаткі. У першым выпадку дзяржаве дзесьці трэба браць грошы для кампенсацыі дэфіцыту. Гэта могуць быць рэшткі сродкаў бюджэтаў мінулых гадоў, эмісія і новыя крэдыты ўнутры краіны або замежныя.

Паводле закону аб рэспубліканскім бюджэце на 2021 год Мінфін прадугледжваў дэфіцыт сумай 4,047 млрд BYN. Гэта не канчатковая сума, бо на працягу года і нават пасля яго сума дэфіцыту можа быць перагледжаная.

Змены ў планах чыноўнікаў не прымусілі сябе чакаць. Літаральна днямі Мінфін апублікаваў удакладнены план бюджэтнага дэфіцыту на 1 лютага. Цяпер улады думаюць, што ў рэспубліканскім бюджэце ўтворыцца «дзірка» сумай 5,610 млрд BYN, а не 4 млрд BYN, як думалі раней.

Што магло стаць прычынай песімізму, які авалодаў чыноўнікамі?

Прычыны становяцца прыкметныя пры аналізе даходнай і расходнай частак бюджэту. За студзень даходы рэспубліканскага бюджэту ў намінале выраслі ўсяго на 0,2%. У рэальным вылічэнні (з папраўкай на дэфлятар) даходы скараціліся да 2020 года на 8,5%.

У пераліку на намінальныя рублі даходная частка рэспубліканскага бюджэту вырасла толькі на 4,8 млн BYN. Бюджэт сектара дзяржкіравання (рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты плюс ФСАН) наогул скараціўся да мінулага года на 124,8 млн BYN.

Адначасова са стагнацыяй даходаў бюджэту адбыўся скачок часткі вылаткаў. Рэспубліканскі бюджэт у студзені раздулі амаль удвая (на 96,3%) да ўзроўню 2020 года.

У грашовым вылічэнні студзеньскія выдаткі на ўзроўні рэспублікі ўзраслі на 1,422 млрд BYN. Асноўны ўклад у гэта павелічэнне ўнеслі выдаткі на агульнадзяржаўную дзейнасць - плюс 1,375 млрд BYN да 2020 года.

У структуры выдаткаў на агульнадзяржаўную дзейнасць прыкметную частку займаюць плацяжы ў абслугоўванні дзяржаўнай запазычанасці. Так супала, што ў студзені ўлады пракруцілі спецаперацыю для выратавання БМЗ у Жлобіне. Пазыкі прадпрыемства былі рэструктурызаваная з дапамогай выпуску дзяржаўных аблігацый.

З прычыны спецыфікі адлюстравання ў бюджэце аперацый аб дзяржаўнай запазычанасці нельга выключаць, што негатыў у планы ўладаў ўнеслі маніпуляцыі з абавязаннямі БМЗ. Калі па шляху БМЗ пойдуць іншыя прадпрыемствы дзяржсектара, можна чакаць новых непрыемных навін на бюджэтным фронце. Бо ў выніку кульбіты для выратавання казённых прадпрыемстваў аплачвае звычайны падаткаплатнік.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках