29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Freedom House: Узровень свабодаў у Беларусі – на ўзроўні Сектара Газа

4
Freedom House: Узровень свабодаў у Беларусі – на ўзроўні Сектара Газа

Ён ацэньваецца на 11 з 100 балаў.

Узровень свабодаў у Беларусі знаходзіцца на такім самым узроўні, як ва Узбекістане, Емене, Сектары Газа. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе праваабарончай арганізацыі Freedom House.

Freedom House у сваім штогадовым дакладзе «Свабода ва ўсім свеце» ацаніў доступ людзей да палітычных правоў і грамадзянскіх свабодаў у 210 краінах і тэрыторыях.

Згодна з дакладам, Беларусь стала другой краінай, дзе за год узровень свабодаў сур'ёзна знізіўся – на 8 балаў. Прычына таму – дзеянні сілавікоў, якія спрабавалі падавіць антыўрадавыя дэманстрацыі пасля пераабрання Аляксандра Лукашэнкі.

Цяпер узровень свабодаў у Беларусі ацэньваецца на 11 з 100 балаў. Столькі сама балаў атрымалі Узбекістан, а таксама Емен, Сектор Газа, якія знаходзяцца ў стане вайны.

Палітычныя правы ў Беларусі ацанілі на 2 з 40 балаў, грамадзянскія – на 9 з 60, незалежнасць судовай сістэмы і вяршэнства закона атрымалі адзнаку 0 балаў.

Аўтары даклада адзначаюць, што ў Беларусі ў жніўні 2020 года грамадзяне падняліся, каб аспрэчыць фальсіфікаваныя вынікі «глыбока памылковых выбараў».

– Рэпрэсіўнае кіраванне Аляксандра Лукашэнкі раней успрымалася як нешта само сабой зразумелае, але на некалькі тыдняў пратэсты, падобна, паставілі яго ў абарончую пазіцыю, бо грамадзяне, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі, масавыя арышты і катаванні, абудзілі свой дэмакратычны патэнцыял.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках