29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наш бел-чырвона-белы

1
Наш бел-чырвона-белы
Паліна Сцепаненка

Нацыянальны Сцяг павiнен вярнуцца як дзяржаўны!

Хочуць забраць каштоўнасць – бел-чырвона-белы сцяг.

Не першы раз.

14 траўня 1995 года на "рэферэндума" я была назіральніцай пад Менскам. Цёплы і прыгожы дзень, увесь пасёлак Прывольны патанаў у бела-ружовай яблыневай квецені.

Над клубам, дзе месціўся участак для галасавання, лунаў бел-чырвона белы сцяг. Сябры камісіі размаўлялі з назіральнікамі, сярод якіх былі камуністы, воіны-інтэрнацыяналістыі мы – ад газеты "Свабода" прагназавалася, што прагаласуюць супраць беларускай мовы, але не супраць сімволікі.

Толькі з’явіўся новы сцяг Незалежнай Беларусі, як ён можа адразу знікнуць?

У бюлетэнях пытанне пра сімволіку сфармулявалі цьмяна: "Ці падтрымліваеце Вы прапанову аб устанаўленьні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь?". Тыя ж пытанні былі напісаныя на стэндзе пры ўвахддзе на ўчастак. Выбаршчыкі чыталі іх і пыталіся: які сцяг новы, а які стары?

На стары быў больш падобны чырвона-зялёны, прапанаваны Лукашэнкам, яго скапіравалі са сцяга БССР. Выбаршчыкі звярталіся да нас з просьбай патлумачыць, але мы, назіральнікі, не мелі права ўмешвацца ў працэс.

Вялікае пытанне – за што галасавалі людзі, калі аддавалі свой голас за "новы сцяг".

Калі сцямнела, вынікі сталі прыблізна зразумелыя. Я выйшла, паглядзела на бел-чырвона белы сцяг над будынкам. Немагчыма было ўявіць, што ўжо заўтра ўсё зменіцца, і сцяга не будзе. А на заўтра шмат дзе павывешвалі старыя – бэссэраўскія, пыльныя і стракатыя, як аблезлыя Арлекіны.

У наш час бел-чырвона-белы Сцяг павінен вярнуцца як дзяржаўны!

Бел-чырвона-белы сцяг – нацыянальны сімвал беларусаў, дзяржаўны сцяг Беларусі з 19-га верасня 1991 па 14 траўня 1995 года

Аўтарам эскіза сцяга, зацверджанага ў 1917 годзе, з’яўляецца інжынер Клаўдзій Дуж-Душэўскі, аўтар эталона дзяржаўнага бел чырвона-белага сцяга, прынятага Вярхоўным Саветам у 1991 годзе – мастак Мікола Купава.

Бел-чырвона белы сцяг прысутнічае на ўсіх гістарычных падзеях, звязаных са станаўленнем беларускай дзяржаўнасці.

7 снежня 1917 года пад бел-чырвона-белым сцягам ў Мінску адчыніўся Першы Усебеларускі з’езд,

У 1918 годзе Урад Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) зацвердзіў бед-чырвона-белы сцяг дзяржаўным.

У 1960-1970-я гады мастакі, пісьменнікі і гісторыкі выкарыстоўвалі бел-чырвона-белыя колеры як сімвал інтэлектуальнага супраціву.

У 1984 годзе удзельніца нацыянальна-арыентаванай моладзевай суполкі ўзняла над Оперным тэатрам бел-чырвона-белы сцяг, які лунаў там цэлы дзень.

30 кастрычніка 1988 года ўпершыю ў найноўшай гісторыі бела-чырвона-белыя сцягі былі ўзнятыя на масавай акцыі "Дзяды", заяўнікам якой былі удзельнікі Таварыстава Маладых Літаратараў "Тутэйшыя".

19 верасня 1991 года бела-чырвона-белы сцяг зацверджаны як Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

14 траўня 1995 году, у Беларусі адбыўся рэферэндум, у выніку якога была зменена дзяржаўная сімволіка, Рэферэндум прайшоў з парушэннямі. У бюлетэнях пытанне пра сімволіку фармулявалася некарэктна: "Ці падтрымліваеце Вы прапанову аб устанаўленьні новых Дзяржаўнага сьцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь?". Тлумачэння, што трэба разумець пад словам "новых" і выявы сцягоў не было.

Пасля траўня 1995 года пад бел-чырвона белым сцягам у Беларусі арганізоўваліся палітычныя і культурніцкага акцыі супраціву.

У жніўні 2020 года пад бел-чырвона-белымі сцягамі грамадзяне Беларусі масава выйшлі на пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў.

У наш час бел-чырвона-белы Сцяг павінен вярнуцца як дзяржаўны!

Паліна Сцепаненка, "Радыё Рацыя"

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках