25 красавiка 2024, Чацвер, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Набывалі аўто да 600 даляраў для падстаўных ДТЗ»

4
«Набывалі аўто да 600 даляраў для падстаўных ДТЗ»
ФОТА З САЙТА СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА

39 чалавек сталі фігурантамі справы аб страхавым махлярстве.

Следчы камітэт падзяліўся падрабязнасцямі шматэпізоднай крымінальнай справы аб махлярстве. 39 мужчын у той ці іншай ступені ўдзельнічалі ў арганізацыі падстаўных ДТЗ, каб атрымаць выплаты па страхоўцы. Агульная шкода склала амаль 350 тысяч рублёў, піша tut.by.

ФОТА З САЙТА СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА

Паводле звестак следства, два мужчыны ў перыяд з красавіка 2016 года да красавіка 2019 года стварылі арганізаваную групу і кіравалі ёю. У гэты ж перыяд у групу былі ўключаныя яшчэ тры ўдзельнікі, пры гэтым існавала дакладнае размеркаванне роляў.

Арганізатары падшуквалі аўтамабілі для інсцэніровак дарожна-транспартных здарэнняў. Аўто «пацярпелага» набывалі або ў Расеі, ці ў Беларусі, ён, як правіла, павінен быў быць з пашкоджаннямі. Аўтамабіль «вінаватага» ДТЗ набываўся выключна ў Беларусі без афіцыйнага афармлення на фігурантаў справы. Выбіраліся аўто коштам да 600 даляраў і здольныя перасоўвацца на мінімальныя адлегласці.

Аўтамабілі «пацярпелых» афармляліся на блізкіх ці знаёмых фігурантаў справы. Абвінавачаныя тлумачылі ім, што займаюцца купляй-продажам патрыманых аўтамабіляў і не могуць на сябе афармляць вялікую колькасць аўтамабіляў. За дапамогу абяцалі ўзнагароду ў суме 100 даляраў.

ФОТА З САЙТА СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА

За некалькі дзён да планаванай даты інсцэніроўкі ДТЗ арганізатары падшуквалі асоб на ролю кіроўцаў. Гэта былі суседзі па дому ці лецішчу, калегі або былыя калегі па працы, сябры, былыя аднакласнікі, якія сутыкнуліся з матэрыяльнымі цяжкасцямі. З імі адразу агаворваліся мэта, час і месца планаванай інсцэніроўкі, а таксама сума ўзнагароджання - 100-200 даляраў. Варта адзначыць, што потым яны таксама станавіліся фігурантамі злачыннай дзейнасці.

ФОТА З САЙТА СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА

Цягам трох гадоў ДТЗ інсцэніравалі ў Менску і Менскай вобласці. Гэта заўсёды адбывалася познім вечарам ці ўначы на не ажыўленым адцінку дарогі. Следствам устаноўлена 20 эпізодаў злачыннай дзейнасці.

ФОТА З САЙТА СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА

Супрацоўнікам ДАІ казалі, што або аўтамабіль-вінаваты не саступіў дарогу пры выездзе з другараднай дарогі, ці што не выконвалася дыстанцыя. Пасля сутыкнення аўтамабіляў адзін з фігурантаў прычыняў аўтамабілю-пацярпеламу дадатковыя пашкоджанні падручнымі сродкамі, а таксама рассыпаў загадзя падрыхтаваныя аскепкі шыбаў і разліваў аўтамабільныя вадкасці. Рабілася гэта з мэтай стварэння рэальнасці таго, што адбылося, а таксама для заявы дадатковых пашкоджанняў у страхавую кампанію.

Затым удзельнікі групы звярталіся ў страхавую кампанію з заявай аб выплаце страхавой кампенсацыі.

Агульная шкода, прычыненая злачыннымі дзеяннямі абвінавачаных, склала больш за 350 тысяч рублёў. Следчымі ўжытыя захады для яе кампенсацыі. На маёмасць фігурантаў агульным коштам больш за 107 тысяч рублёў, у тым ліку аўтамабілі, аб'екты нерухомасці і грашовыя сродкі, накладзены арышт.

Дзеянні мужчын у залежнасці ад ролі кожнага з іх кваліфікаваныя следствам па розных частках артыкула 209 (Махлярства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да 35 грамадзян Беларусі ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах, да аднаго - асабістая парука, яшчэ адзін мужчына арыштаваны, і два фігуранты абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках