20 красавiка 2024, Субота, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Думаеце, каранавірус адступае?

Думаеце, каранавірус адступае?

Кіраўнік еўрапейскага аддзялення САЗ мяркуе, што «агонь яшчэ не згас».

Новы каранавірус усё гэтак жа даводзіць той факт, што вывучаны ён мала, прагнозы спраўджваюцца з імавернасцю 50/50, а пра прыкметны спад захварэлых на COVID-19 пакуль можна толькі марыць. Застаецца блытаніна з хвалямі: хтосьці кажа пра пераадоленне піка трэцяй хвалі, іншыя паведамляюць пра яе наступ, а трэція і зусім прадказваюць хуткае з'яўленне чацвёртай, піша сайт onliner.by.

Праглядаецца логіка: на фоне боязі за сваё здароўе народ пачынае нарэшце насіць маскі, захоўваць дыстанцыю, і, здаецца, «карона» адступае. Як толькі гэта адбываецца, краіны прыадчыняюць межы, зніжаюць градус забароны - а вірус нікуды і не дзеўся. Так стартуе новая хваля.

Напярэдадні Ханс Клюге, кіраўнік еўрапейскага аддзялення Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, пацвердзіў гэта запісам у Twitter: «Услед за зніжэннем з пачатку лютага ўзроўню захворвання на COVID-19 у рэгіёне з'явіліся прыкметы яго росту ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і на Балканах. Агонь яшчэ не згас».

Ён таксама адзначыў, што 4 з 10 краін з найбольшай колькасцю выпадкаў COVID-19 (за 24 гадзіны на 2 сакавіка) знаходзяцца на тэрыторыі Еўропы. На думку Клюге, спыняцца ў намаганнях стрымаць распаўсюджванне захворвання нельга.

Чаму? Швэцыя, Чэхія, Нямеччына, Гішпанія, а таксама Фінляндыя і іншыя краіны паведамляюць аб росце колькасці заражэнняў і прызнаюць: каранавірус адступаць не збіраецца.

Нямеччына

У Нямеччыне, напрыклад, прынятая пастанова падоўжыць дзеянне абмежаванняў як мінімум да 28 сакавіка, хоць у некаторых сферах будуць паслабленні: колькасць заражэнняў «адносна невысокая», аднак вышэйшая, чым прагназавалася. Так, у пачатку лютага тут чакалі 35 новых выпадкаў на тыдзень на 100 тысяч Ннсельніцтва. Не выйшла: лічба замацавалася на ўзроўні 60 на тыдзень і зніжацца не жадае (але для параўнання, да Каляд яна складала 200 заражэнняў на 100 тысяч чалавек).

Велікая Брытанія

У Вялікай Брытаніі справы ідуць горш, урад прапануе спосабы забяспечыць падтрымку бізнэсу, у адваротным выпадку эканоміка абрынецца. Гэта будзе каштаваць дорага - больш за 90 млрд у даляравым эквіваленце, а праз пару гадоў давядзецца расплачвацца падвышанымі падаткамі - калі крызіс застанецца ззаду. Цяпер жа падвышэнне падаткаў не разглядаецца: відавочна, што яно можа прывесці да далейшага росту інфляцыі і створыць дадатковую нагрузку і на так ледзь жывы бізнэс.

Фінляндыя

Фінляндыя і зусім у пачатку тыдня абвясціла рэжым надзвычайнага становішча на фоне росту захворвання на COVID-19. На гэта паўплывалі новыя штамы каранавіруса, адрозныя больш высокай агрэсіўнасцю: у апошнія 14 дзён тут назіраўся рэзкі ўсплёск новых заражаных. Краіна сыходзіць у локдаўн, прыпыняючы амаль усю дзейнасць, дзеці, старэйшыя за 13 гадоў, вучацца дыстанцыйна, збірацца групамі больш шасці чалавек нельга, працаваць неабходна па магчымасці выдалена.

Швэцыя

Нават стойкая Швэцыя, якая ішла сваім шляхам (і якую прыводзілі ў параўнанне ў Беларусі), рыхтуецца да свайго першага локдаўну. У краіне назіраецца рэзкі рост захварэлых (у Стакгольме, напрыклад, амаль удвая за тыдзень - з 3225 да 6336), а медыкі кажуць пра трэцюю хвалю заражэнняў. Так, вакцынацыя пачалася, аднак спатрэбіцца час, каб яна прынесла нейкі эфект.

Тым больш раней галоўны эпідэміёлаг Швэцыі агучыў непрыемны, але шматлікім відавочны прагноз: пазбегнуць трэцяй хвалі заражэнняў нельга: яна паўстане ў кожным выпадку. На карысць гэтага меркавання кажа гісторыя іншых пандэмій, якія раздзіралі чалавецтва ў мінулым.

Небяспека новых штамаў, вакцына, «кавідныя» пашпарты і статыстыка

Такая сітуацыя складваецца і ў іншых краінах. Горш, калі гаворка ідзе пра рост не колькасці заражэнняў, а смяротных вынікаў. Таму цяпер увага свету прыкаваная да Бразіліі, што паказвае сумныя рэкорды «дзякуючы» новаму штаму каранавіруса, больш заразнаму, які спрыяе паўторным захворванням.

Збавенне многія бачаць у вакцынацыі, тэмпы якой пакуль недастатковыя для таго, каб спыніць заразу. Гэта актуальна для ўсяго свету, а не адной краіны.

«Кавідныя» пашпарты

Зноў і зноў падымаюць пытанне ўвядзення «кавідных» пашпартоў, якія будуць выдавацца тым, хто ўжо перанёс захворванне і атрымаў вакцыну і таму ў тэорыі ўважаецца бяспечным. Некаторыя экспэрты мяркуюць, што гэта прывядзе да дыскрымінацыі і абмежаванняў, а таксама падзелу людзей на «гатункі». Але калі паглядзець на сітуацыю з іншага боку, такі «пашпарт» можа апынуцца лепшай ідэяй, чым неабходнасць праходзіць тэрміновы ПЛР-тэст пры выездзе за мяжу або па прыбыцці ў іншую краіну і праводзіць доўгія дні ў ізаляцыі.

Статыстыка каранавіруса

На 4 сакавіка ў свеце налічваецца больш за 115 млн выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Больш за 2,5 млн чалавек памерлі, больш 91 млн ачунялі, актыўных выпадкаў - блізу 22 млн. Лідарам у колькасці смерцяў з'яўляюцца ЗША - 531 тысяча, за імі ідуць Бразілія (259 тысяч) і Мексіка (188 тысяч).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках