19 красавiка 2024, Пятніца, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарыя адкрые курорты для беларусаў

3
Балгарыя адкрые курорты для беларусаў

Але ёсць адзін нюанс.

Адна з самых папулярных краін у беларусаў, якія любяць мора, - Балгарыя - рыхтуе свае курорты да летняга сезона. Цяпер ідзе акрэдытацыя, у тым ліку, беларускіх турагенцтваў, якія будуць працаваць з балгарскімі кампаніямі. Гэтыя пытанні вырашаюцца на высокім узроўні - імі займаецца намеснік прэм'ер-міністра Балгарыі, распавёў амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Георгі Васілёў.

- Балгарыя чакае беларусаў на сваіх курортах, калі эпідэміялагічная сітуацыя не пагоршыцца, - цытуе дыпламата БелТА.

Амбасадар нагадаў, што грамадзяне Беларусі могуць прыехаць на балгарскае ўзбярэжжа як па шэнгенскай візе, так і па нацыянальнай візе Балгарыі, якая таксама каштуе 35 еўраў (нагадаем, шэнген абыдзецца ў такую ж суму з 1 ліпеня).

Што тычыцца цяперашняй эпідэмічнай сітуацыі, то Георгі Васілёў дадаў: цяпер Беларусь не ўваходзіць у пералік краін, грамадзянам якіх забаронена наведваць Балгарыю.

- Калі эпідэміялагічная сітуацыя да сезону адпачынкаў не пагоршыцца, а будзе такой, як зараз, то турыстычны сезон у Балгарыі адбудзецца, - падкрэсліў прадстаўнік краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках