24 красавiка 2024, Серада, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі разбіўся вайсковы гелікаптэр

3
У Турцыі разбіўся вайсковы гелікаптэр
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Загінула не менш як дзевяць вайскоўцаў.

На ўсходзе Турцыі ў чацвер, 4 сакавіка, пацярпеў катастрофу вайсковы гелікаптэр. Загінула не менш як дзевяць вайскоўцаў, паведамляе Міністэрства нацыянальнай абароны Турцыі.

«Прыналежны нашым наземным войскам гелікаптэр тыпу Cougar вылецеў а 13:55 з Бінгеля ў Татван. Сувязь з ім была спыненая ў 14:25. Было ўстаноўлена, што дзевяць нашых вайскоўцаў загінула, яшчэ чацвёра атрымалі раненні», - гаворыцца ў паведамленні.

Да месца катастрофы гелікаптэра для аказання дапамогі выжылым былі адпраўленыя машыны хуткай дапамогі, ратавальнікі і вайскоўцы. Параненых шпіталізавалі.

Пра прычыны катастрофы пакуль не паведамляецца. Паводле неафіцыйных звестак, прычынай аварыі магло стаць дрэннае надвор'е ў рэгіёне або тэхнічная няспраўнасць лятальнага апарата.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках