24 красавiка 2024, Серада, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як нафтабарон Лукашэнка хаваецца ад санкцый

6
Як нафтабарон Лукашэнка хаваецца ад санкцый
Калаж: «БЕЛСАТ»

Расследаванне.

Як і на чым трымаецца імперыя бізнэсоўца Мікалая Вераб'я - галоўнага нафтабарона Беларусі, інтарэсы якога сыходзяць далёка за межы нашай краіны? «Белсат» апублікаваў расследаванне.

У беларускага алігарха Мікалая Вераб'я могуць адабраць нафтапрадуктаправод ва Украіне. Украінскія сілавікі разбіраюцца, як стратэгічны аб'ект даўжынёю 1,4 кіламетра аказаўся ў прыватных руках. Пакуль працягваецца следства, на маёмасць беларускага алігарха наклалі арышт.

Нацыяналізацыю нафтапрадуктаправода экспэрты ўважаюць стратэгіяй уладаў для ціску на лабіста расейскіх інтарэсаў ва Украіне Віктара Медзведчука, якому папярэдне належала труба. Нядаўна ва Украіне спынілі трансляцыю трох тэлеканалаў, якія належаць паплечніку Медзведчука - Тарасу Козаку. Дарэчы, набывалі гэтыя каналы у тым ліку праз «Абсалютбанк» Вераб’я.

«Часта ўспамінаю, што папярэднічала куплі Мікалаем Вераб'ём трубы. Гэта некалькі візітаў Медзведчука да Лукашэнкі. У прынцыпе, ва Украіне таксама ў бізнэс-колах, у палітычных колах разумеюць, што Мікалай да праекту не далучыўся б, калі б не дабраславенне з боку прэзідэнта», - адзначае дырэктар кансалтынгавай групы «А-95» Сяргей Куюн.

Еўрапейскія санкцыі могуць негатыўна паўплываць на бізнэс Мікалая Вераб'я. І ён ужо іх адчуў. У снежні летась Нацыянальны банк Украіны адмовіў Вараб'ю ў набыцці «БТА Банка». Таму цяпер Мікалай Верабей актыўна перапісвае бізнэс на сваіх топ-мэнэджараў, аднак яго аўстрыйскія актывы даўно належаць дачцэ Кацярыне.

«Асноўны актыў, запісаны на яго дачку Кацярыну – гэта «Power Chemical Trading», кампанія, гандлёвая нафтай, зарэгістраваная ў Вене. Але, хутчэй за ўсё, гэта намінальная фігура ў гэтым бізнэсе. Бо калі вывучаць яе публічную інфармацыю, яе старонкі ў сацсетках, то гэта чалавек, які пераважна вядзе свецкае жыццё. Не падобна, каб яна займалася ўвесь час сур'ёзным бізнэсам», - дадае журналіст-даследчык Ігар Іліяш.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках