25 красавiка 2024, Чацвер, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўская разведка: КДБ Беларусі актыўна спрабуе вербаваць літоўцаў пры дапамозе шантажу

7
Літоўская разведка: КДБ Беларусі актыўна спрабуе вербаваць літоўцаў пры дапамозе шантажу

КДБшнікі не грэбуюць прыцягненнем інтымных адносін, пасля якіх шантажуюць фотаздымкамі.

Як паведамляе Delfi, літоўская разведка заявіла, што КДБ Беларусі ўсё больш груба дзейнічае супраць літоўцаў, а для іх вярбоўкі не грэбуе і прыцягненнем інтымных адносін.

«Дзеянні Камітэта дзяржбяспекі Беларусі супраць грамадзян Літвы на беларускай тэрыторыі набываюць усё больш грубыя прыкметы разведвальнай дзейнасці», - гаворыцца ў справаздачы Дэпартамента дзяржбяспекі і вайсковай разведкі Літвы.

Як адзначаецца ў дакуменце, у Літве няма спрыяльных умоў для дзеянняў чэкістаў пад дыпламатычным прыкрыццём, таму актыўную выведвальную дзейнасць супраць грамадзян Літвы КДБ вядзе на беларускай тэрыторыі.

Паводле інфармацыі выведкі Літвы, КДБ цікавяць работнікі паліцыі, Службы аховы дзяржаўнай мяжы, Службы аховы кіраўніцтва, суддзі, палітыкі, супрацоўнікі стратэгічных кампаній, дзяржаўных і муніцыпальных ведамстваў, журналісты, якія рэгулярна ездзяць у Беларусь. Сцвярджаецца, што КДБ пачынае збіраць інфармацыю аб літоўскіх грамадзянах, як толькі яны падаюць просьбу пра візу.

Паводле інфармацыі выведкі, КДБ у вярбоўцы літоўскіх грамадзян, якія прыбываюць у Беларусь, выкарыстоўвае кампрамат, інсцэнаваныя аварыі, парушэнні законаў, візавых правілаў, працэдур перасячэння мяжы, а таксама так званы метад «мядовай пасткі», калі заводзяцца інтымныя адносіны з асобамі, якія супрацоўнічаюць з КДБ.

У якасці прыкладу Дэпартамент дзяржбяспекі і вайсковай разведкі Літвы прыводзіць выпадак, калі беларускія спецслужбы спрабавалі завербаваць 34-гадовага літоўца, які працуе спецыялістам у наглядзе за базай звестак дзяржаўных устаноў. Малады чалавек пазнаёміўся ў бары ў Горадні з дзяўчынай Аленай і паехаў да яе дадому. А раніцай яго аўто спыніла міліцыя і запатрабавала дакументы, сказаўшы, што расследуе крадзеж. Паводле інфармацыі літоўскай выведкі, мужчыны, якія сядзелі ў аўтамабілі непадалёк, патлумачылі, што літоўца падазраюць у тым, што ён абакраў новую знаёмую. Таксама яму прадэманстравалі кампрамат: фатаграфіі, зробленыя ў кватэры дзяўчыны. Здымкі абяцалі перадаць жонцы.

Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, літоўца папрасілі «распавесці пра сваё месца працы, ахарактарызаваць калегаў, перадаць копію базы звестак насельніцтва». Пасля вяртання ў Літву мужчына звярнуўся ў літоўскую разведку і атрымаў дапамогу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках