24 красавiка 2024, Серада, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Найміты ПВК «Вагнера» таемна прысутнічаюць у 10 краінах Афрыкі

Bloomberg: Найміты ПВК «Вагнера» таемна прысутнічаюць у 10 краінах Афрыкі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

СМІ рассакрэцілі месцы іх дыслакацыі.

Расейскія найміты з прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» дыслакаваныя ў шэрагу краін Афрыкі: у Судане, Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы, Лібіі, Зімбабвэ, Анголе, Мадагаскары, Гвінеі, Гвінеі-Бісаў, Мазамбіку і, як мяркуецца, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, паведамляе турэцкае агенцтва Anadolu са спасылкай на Bloomberg.

«Хоць Масква афіцыйна не прызнае дзейнасць «Вагнера», ПВК функцыянуе пад шыльдай кампаній рознага профілю, кампаній для здабычы золата і алмазаў, вайсковым навучанні або спецыялізацыі на кібервайне», - гаворыцца ў паведамленні.

Як сцвярджае агенцтва, наўзамен даччыныя кампаніі «Вагнера» атрымліваюць права на выкарыстанне мінеральных і прыродных рэсурсаў гэтых краін, закупку зброі, тэхналогій і выкананне вайсковых паслуг.

«Уся гэтая дзейнасць накіраваная на пашырэнне геастратэгічнага ўплыву Расеі на Афрыканскім кантыненце», - адзначаецца ў паведамленні.

Акрамя таго, агенцтва сцвярджае, што расейскія найміты ўдзельнічаюць у навучанні войска, абароне высокапастаўленых асоб, барацьбе з тэрарыстамі і ахове руднікоў золата, алмазаў і ўрану ў гарачых мясцінах ў Лібіі, Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы, Судане і Мазамбіку.

Толькі ў Лібіі, са звестак выдання, размешчана амаль 2 тысячы наймітаў з ПВК «Вагнер» з Расеі, рэгіёнаў усходняй Украіны і Сербіі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках