25 красавiка 2024, Чацвер, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Мафія Італіі спрабуе скрасці грошы ЕЗ на ліквідацыю наступстваў COVID-19

4
СМІ: Мафія Італіі спрабуе скрасці грошы ЕЗ на ліквідацыю наступстваў COVID-19
Фота: Getty Images

Злачынныя кланы захапілі кампаніі ў італійскіх сектарах, якія першымі атрымаюць сродкі.

Крымінальныя "карпарацыі", як і іх законныя калегі, моцна пацярпелі праз эканамічны крызіс, выкліканы пандэміяй COVID-19. Але італійская мафія ўжо чакае вялікую кампенсацыю за свае страты.

Пра гэта піша Bloomberg (пераклад - unian.net). Летась, калі краіны зачыніліся на карантын, мафія пачала пранікаць кампаніі, у якія прагнуць грошай. Гэта было трэба для таго, каб потым праз іх раскрадаць фонд Еўразвязу, прызначаны для барацьбы з эканамічнымі наступствамі каранавіруса. Фонд складаецца з 1,8 трыльёна еўраў. І гэтыя грошы ўжо ў гэтым годзе пачнуць пералічваць пацярпелым ад пандэміі кампаніям. Пра гэта расказаў галоўны следчы Італіі ў сферы арганізаванай злачыннасці Маўрыцыё Валоне.

Крымінальныя групоўкі уключаючы "Ндрангета" на поўдні Калабрыі і "Каза Ностра" на Сіцыліі хацелі замацавацца ў законным бізнэсе, які найперш атрымае дапамогу ад ЕЗ. Са слоў Валоне, мафію цікавілі лічбавы і экалагічны сектары.

"Мафія выбірала кампаніі, чые пазіцыі лепш за ўсё падыходзяць для ўдзелу ў тэндэрах фонду аднаўлення. Асабліва яе цікавілі сектара аховы здароўя і інфраструктуры, якія атрымаюць большую частку грошай. Яна паспрабуе забраць усё. Мы павінны паклапаціцца, каб злачынцам не дасталася ніводнага еўра", - сказаў Валоне ў інтэрв'ю для Bloomberg.

Італія - галоўная мішэнь злачынцаў. Паколькі краіна атрымае самую большую частку грошай ад ЕЗ. Новы ўрад прэм'ер-міністра Марыё Драгі складае план, як будуць выдаткаваныя 209 мільярдаў еўраў, якія атрымае яго краіна з фонду ЕЗ. Італія спрабуе пераадолець найгоршую рэцэсію з часоў Другой сусветнай вайны. Італьянскія фірмы асабліва ўразлівыя, бо схема атрымання пазык ад дзяржаўных банкаў занадта складаная і не вельмі эфектыўная. З-за гэтага кампаніі з хісткай крэдытаздольнасцю амаль не атрымліваюць дапамогу ад дзяржавы.

Мафія скарысталася гэтым, каб захапіць малыя і сярэднія кампаніі, якім адчайна патрэбна ліквіднасць на фоне падзення эканомікі больш як на 8,9% летась. Са слоў Валоне, мафія звычайна купляе ўплыў на кампаніі праз акцыянерны капітал, праз ліхвярскае фінансаванне праблемнага бізнэсу ці ж выкарыстоўвае кампаніі праз схаванага партнёра. Колькасць падазроных фінансавых аперацый, паводле падлікаў Банка Італіі, вырасла ў мінулым годзе на 7% - да 113 тысяч.

Еўрапейская ўправа ў пытаннях абароны ад злоўжыванняў і махлярства (OLAF) будзе правяраць планы выдаткаў краін ЕЗ. Так служба хоча пераканацца, што еўрапейскія краіны выконваюць патрабаванні кантролю і барацьбы з махлярствам. OLAF таксама будзе супрацоўнічаць з нацыянальнымі органамі ўлады і "Еўраполу".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках