25 красавiка 2024, Чацвер, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палова расейцаў пагадзілася кінуць краіну дзеля працы

7
Палова расейцаў пагадзілася кінуць краіну дзеля працы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

А як жа «скрепы»?

Пандэмія каранавіруса прывяла да таго, што людзі сталі радзей пераязджаць праз працу. Цяпер працоўным мігрантам расхацелася працаваць у Амерыцы, а Канада адціснула ЗША з першага месца паводле папулярнасці ў якасці месца працы. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання аналітычнай кампаніі Boston Consulting Group (BCG), копія якога ёсць у распараджэнні «Ленты.ру».

У апытанні ўзялі ўдзел 209 тысяч рэспандэнтаў з 190 краін. Эпідэмія COVID-19 істотна паўплывала на стаўленне людзей да працы за мяжой. У цэлым іх зацікаўленасць у пераездзе дзеля працы зменшылася, і іх пачалі вабіць краіны, якія змаглі лепш за іншыя супрацьстаяць каранавірусу. «Пандэмія COVID-19 дадала новую зменную, прымусіўшы людзей асцярожней ставіцца да міжнароднай рэлакацыі. А з развіццём аддаленага фармату многія адчулі, што змогуць развіваць кар'еру віртуальна, без неабходнасці пераязджаць», - заўважыў старшы партнёр BCG Райнэр Штрак.

Толькі 50 адсоткаў рэспандэнтаў гатовыя з'ехаць са сваёй краіны дзеля працы (для параўнання ў 2014 і 2018 годзе, калі праводзіліся аналагічныя даследаванні, такіх было 64 і 57 адсоткаў адпаведна). З амаль 17 тысяч рэспандэнтаў з Расеі гатоўнасць з'ехаць дзеля працы выказалі 47 адсоткаў (супраць 45 і 46 адсоткаў у 2014 і 2018 годзе). Пры гэтым на фоне развіцця працы з дому 59 адсоткаў апытаных расейцаў выказалі зацікаўленасць у працы на замежную кампанію, без патрэбы пераезду, застаючыся пры гэтым на радзіме.

Гатоўнасць да пераезду цяпер наўпрост залежыць ад эпідэміялагічнай сітуацыі. Лідарамі новага рэйтынгу сталі краіны, якія паспяхова спраўляюцца з распаўсюджваннем каранавіруса: Канада, Аўстралія і Японія. Нізкая колькасць захворванняў рэзка падняло пазіцыі Сінгапура і Новай Зеландыі, якія сталі пачаткоўцамі рэйтынгу. Наадварот, пастаянныя локдаўны негатыўна адбіліся на пазіцыях еўрапейскіх краін: Нямеччына і Францыя знізілі прывабнасць для працоўных мігрантаў, а Італія і Гішпанія зусім выпалі з першай дзясяткі. Папулярнасць гарадоў таксама залежыць ад поспехаў у барацьбе з каранавірусам. Напрыклад, Абу-Дабі, Сінгапуры і Токіё сталі больш залучаць працоўных мігрантаў, а Нью-Ёрк, Барсэлона і Бэрлін - менш.

Адмова ад пераездаў дзеля працы стала відавочная і ўнутры Расеі. У сваіх гарадах хочуць застацца ў асноўным жыхары Верхняй Пышмы, Колпіна, Жукава, Краснадара, Усеваложска, Іркуцкай вобласці і Масквы. Найбольшую гатоўнасць да пераезду выказалі жыхары Малаяраслаўца, Грознага, Абнінска, Уладзікаўказа і Махачкалы. З іншага боку, маскоўскія працадаўцы сталі часцей шукаць супрацоўнікаў у рэгіёнах. Дзель запрашэнняў кандыдатаў з рэгіёнаў вырасла да 49 адсоткаў у канцы года (у пачатку года яна складала 45 адсоткаў). Актыўней за ўсё работнікаў з іншых рэгіёнаў бралі маскоўскія кампаніі з галін культуры і мастацтва.

Высновы BCG часткова пацвярджаюцца нядаўнім даследаваннем міжнароднага кадравага агенцтва Kelly Services, у якім расейцы раскрылі свае ўяўленні аб працы мары. Найбольш прывабнай большасць рэспандэнтаў назвалі працу ў міжнароднай кампаніі. А з галін самай жаданай для расейцаў былі IT, інтэрнэт і тэлекам: такія кампаніі лепш за астатнія адаптаваліся ва ўмовах змяненняў на рынку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках