25 красавiка 2024, Чацвер, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свежы прэзідэнцкі рэйтынг ва Украіне: Парашэнка наблізіўся да Зяленскага

25
Свежы прэзідэнцкі рэйтынг ва Украіне: Парашэнка наблізіўся да Зяленскага

Як прагаласавалі б украінцы на выбарах кіраўніка дзяржавы?

Са звестак апытання сацыялагічнай групы «Рэйтынг», на прэзідэнцкіх выбарах Уладзіміра Зяленскага гатовыя падтрымаць 22,5% украінцаў. У канцы лютага гэта колькасць складала 23,1%, паведамляе nv.ua.

Звесткі апытання паказалі, што за пятага прэзідэнта Пятра Парашэнку гатовыя аддаць галасы 14,6% (у канцы лютага - 14,4%).

Лідар АПЗЖ Юрый Бойка атрымаў 11,6% падтрымкі (у лютым - 11,3%).

За лідарку Бацькаўшчыны Юлію Цімашэнку гатовыя прагаласаваць 11,1% апытаных (у канцы лютага 10,6%).

Ігара Смяшко падтрымліваюць 8,0%, Уладзіміра Гройсмана - 6,6%, Яўгена Мураева - 4,6%, Алега Ляшко - 4,4%, Дзмітрыя Разумкова - 4,2%, Арсенія Яцэнюка - 2,9%, Віталя Клічко - 1,7%, Алега Цягнібока - 1,5%, Кіру Рудык - 0,3%.

Апытанне праводзілася 2-3 сакавіка 2021 года сярод 2 500 рэспандэнтаў па ўсёй Украіне за выключэннем акупаваных Расеяй тэрыторый. Метад апытання: CATI (Computer Assisted Telephone Interviewing - тэлефоннае інтэрв'ю з выкарыстаннем кампутара). На аснове выпадковай выбаркі мабільных тэлефонных нумароў. Памылка рэпрэзентатыўнасці даследавання з імавернасцю 0,95: не больш за 2,0%.

Апытанне групы Рэйтынг, якое праводзілася 22-23 лютага паказаў, што за Зяленскага гатовыя аддаць галасы 23,1% рэспандэнтаў. За пятага прэзідэнта Пятра Парашэнку прагаласавалі б 14,4%, за лідпра АПЗЖ Юрыя Бойку - 11,3%, за лідара Бацькаўшчыны Юлію Цімашэнку - 10,9%.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках