25 красавiка 2024, Чацвер, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Севярынец: Адбываецца ўзаемная рэвалюцыя беларускага адзінства

2
Вольга Севярынец: Адбываецца ўзаемная рэвалюцыя беларускага адзінства
ВОЛЬГА СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: FACEBOOK

Тым яна і моцная.

Вольга Севярынец распавяла «Радыё Рацыя» аб тым, што цяпер адбываецца з мужам, пра жыццё з маленькім сынам і пра свае думкі наконт беларускай рэвалюцыі.

- Як доўга Павел ужо знаходзіцца ў турме?

- 7 сакавіка будзе 9 месяцаў. Яго затрымалі 7 чэрвеня. І мы з тых часоў не бачыліся.

- Ці вядома наогул, што з ім там адбываецца? Нейкія лісты даходзяць?

- Яны то вельмі добра ходзяць - амаль праз некалькі дзён як ён прыслаў, альбо іх там можа паўмесяца не быць. Цяпер справу яго закрылі ў тым сэнсе, што яна ўжо падрыхтаваная, яму далі яе прачытаць. Новых абвінавачванняў яму не выставілі. На ім застаўся артыкул 293 ч. 2 (удзельнік масавых акцый). У турме ён шмат працуе, піша кнігу пра сям'ю, дапісвае свой раман «Беларусалім», для Францішка піша казку, адказвае на лісты. Кажа, што на святы 30-40 лістоў у дзень прыносілі, і гэта нават за дзень не адкажаш.

-Штосьці паказвае на тое, як доўга яшчэ ён будзе там сядзець?

- Усё залежыць ад таго, як будуць тут падзеі развівацца, на свабодзе. Калі ўсё дрэнна-то праз некалькі месяцаў павінен быць суд. Таму што за месяц, незадоўга да 25 сакавіка, знаёмяцца са справай. Пасля справа перадаецца ў пракуратуру. І там ужо праз месяц пракуратура перадае справу ў суд. У найгоршым варыянце суд у траўні будзе. Гэты артыкул прадугледжвае ад 3 да 5 гадоў (пазбаўлення волі). Але я спадзяюся на лепшае, у мяне такое прадчуванне што ўсё будзе добра.

- Цяжка вам адной гадаваць сына?

- Цяжка тое, што побач няма Пашы, я вельмі сумую па ім. Цяжка таксама назіраць, што ўжо да года набліжаецца час, калі яго няма. Дзіцяці малому, Францішку, было блізу двух гадоў, калі Пашу забралі, зараз будзем адзначаць тры гады. Цэлы год вось такі маленькі хлопчык без таты. Гэта самае складанае, бо я разумею, колькі Паша свайго сэрца і розуму ўклаў у яго, сябе самога. Таму гэта вельмі складана, але стараюся на гэтым не зацыклівацца. Дзякуй Богу, беларусы настолькі салідарныя людзі, што тут няма на што скардзіцца.

- Гэтыя пратэсты цяпер часта называюць жаночай рэвалюцыяй. Ці можаце вы з гэтым пагадзіцца?

- Так, жанчыны ў гэтай рэвалюцыі адыгралі значную ролю, бо такія прыкметныя і яркія ўчынкі былі ўласцівыя жанчынам. Ціханоўская, усё іх трыо, Калеснікава, якая так паступіла вельмі моцна, Ніна Багінская. Жанчыны, якія змянілі ход нямірнай рэвалюцыі да мірнага, прыгожай. Гэта, вядома, прыцягвае ўвагу, і гэта вельмі важна. Але паслухайце: вельмі шмат мужчын прайшло праз арышты, іх было так шмат збіта і скалечана, што я не ведаю, як рэвалюцыю можна назваць жаночай. Быццам мужчыны ў ёй не бяруць удзел? Тут мне здаецца грамадства пароўну адгукнулася на гэтыя падзеі. Жанчыны магчыма нейкія больш прыкметныя былі, але з іншага боку, ну паглядзіце - Бабарыка, напрыклад, сваім крокам. Ціханоўскі сваім крокам таксама. Севярынец, Статкевіч, якія шмат гадоў працавалі - гэта таксама прыкметныя постаці. Ігар Лосік, які галадаў 42 дні. Максім Знак - рамантык, які ні за што трапіў, і сядзіць як тэрарыст. Мне здаецца, што можа быць раней беларускія жанчыны не былі настолькі смелыя і прыкметныя, што цяпер гэта кідаецца ў вочы. Як па мне - дык гэта абсалютна і мужчынская, і жаночая рэвалюцыя. Узаемная рэвалюцыя беларускага адзінства. Тым яна і моцная.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках