23 красавiка 2024, aўторак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нават «ябацькі» выйдуць»: на Краснасельскім цэментавым заводзе спее пратэст рабочых

18
«Нават «ябацькі» выйдуць»: на Краснасельскім цэментавым заводзе спее пратэст рабочых
ААТ «КРАСНАСЕЛЬСКБУДМАТЭРЫЯЛЫ»
ФОТА: «ГАЗЕТА СЛОНИМСКАЯ»

Заробкі на прадпрыемстве значна ўпалі.

Работнікі ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» - аднаго з трох «мадэрнізаваных» цэментных заводаў - скардзяцца на падзенне заробкаў.

- Цяпер на рукі я атрымліваю 600 рублёў. Улетку я атрымліваў прыблізна 1200. Фактычная заробак упаў таму, што нас прымушаюць загадам адпачываць па тры дні, - распавядае «Еўрарадыё» інжынерна-тэхнічны работнік завода. - Акрамя таго, не плаціцца прэмія. Праз гэтыя і іншыя фактары заробак у некаторых ледзь не ўдвая меншы. А работы менш не становіцца.

Яшчэ адзін работнік завода дасылае свае разліковыя лісткі. За жнівень 2020 года ён атрымаў на рукі 723 рублі + 214 рублёў авансу. А за студзень - 404 рублі + аванс 172 рублі.

- Поўны аванс звычайна 250-280 рублёў. Цяпер ужо два разы прыйшло па 92 рублі. Спіхнулі ўсё на нейкія праблемы з пазыкамі, - распавядае рабочы з Краснасельску. - Раней грузчыкі атрымлівалі больш за майстра, ды і аб'ём працы быў меншым. Нам даплачвалі за ўборку тэрыторыі, цяпер такога няма. У летні сезон аб'ём працы цяпер вялікі, заробак 1200, але гэта таго не варта. А зімой прымусова прымушаюць не працаваць без захавання заробку.

Заробкі рэжуць, аб'ём працы не памяншаецца, а, наадварот, павялічваецца. Раней такога не было. «Кантору» ўвесь час АБЭЗ «шчыміць», а толку няма. На днях АМАП каля «канторы» круціўся. Не ведаю, з чым гэта ўсё звязанае, але ўсё ж.

Праблемы з заробкамі на КСМ звязваюць з уступленнем у холдынг - Беларускую цэментавую кампанію. Гэта адбылося ў 2018 годзе.

- Зімой заробкі падаюць у нас даўно. Такая сітуацыя на многіх заводах. Але цяпер гэта адчулася вельмі моцна. Нават лукашысты з заводу кажуць, што калі ім не будуць плаціць заробак, то выйдуць на дэманстрацыю, - прадаўжае інжынер.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках