17 красавiка 2024, Серада, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля ўзбярэжжа Брытаніі заўважылі карабель, які лунае ў паветры

6
Ля ўзбярэжжа Брытаніі заўважылі карабель, які лунае ў паветры
Фота: David Morris/APEX

Памятаеце міф пра «Лятучага галандца»?

Легендарны карабель-прывід, асуджаны на вечнае плаванне, звычайна з'яўляецца людзям здалёку, піша ВВС.

Дэвід Морыс стаў сведкам рэдкай аптычнай ілюзіі, якая, магчыма, пралівае святло на паходжанне гэтай легенды. Морыс падчас шпацыру па беразе мора ў ангельскім Карнуоле ўбачыў і нават сфатаграфаваў карабель, які нібыта лунаў у небе.

Са слоў метэаролага Дэвіда Брэйна, Морыс, мяркуючы з усяго, стаў сведкам так званага фантому далёкага бачання - атмасфернай з'явы, якая даволі часта назіраецца ў Арктыцы, але вельмі рэдка бывае ў Брытаніі.

Фота: David Morris/APEX

«Фантомы далёкага бачання ўзнікаюць пры умовах надвор'я, якія называюцца тэмпературнай інверсіяй, калі над пластом халоднага паветра над самай паверхняй мора ствараецца праслойка цёплага паветра, - тлумачыць метэаролаг. - Паколькі халоднае паветра шчыльнейшае за цёплае, яно праламляе святло такім чынам, што візуальна набліжае прадметы да змешчанага ўдалечыні назіральніка».

«Фантомы далёкага бачання могуць ствараць розныя тыпы міражоў, - прадаўжае навуковец. - У гэтым выпадку сухагруз нібы завіс у паветры высока над тым месцам, дзе напраўду знаходзілася судна. Аднак часам бывае і так, што мы назіраем аб'екты, якія знаходзяцца па-за лініяй далягляду».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках