25 красавiка 2024, Чацвер, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы здолелі разгадаць сэнс старажытных кельцкіх надпісаў

Навукоўцы здолелі разгадаць сэнс старажытных кельцкіх надпісаў
Фота: ROBIN LEICESTER

Было выяўлена амаль 240 новых святых.

Падчас паўторнага даследавання каменных помнікаў Брытаніі археолагі і гісторыкі прааналізавалі нанесеныя на іх надпісы. Выявілася, што святых і пакутнікаў у традыцыі старажытных кельтаў было нашмат больш, чым уважалася да гэтага, піша lenta.ua.

Да цяперашняга моманту спецыялісты ў сваіх даследаваннях спасылаліся толькі на пісьмовыя крыніцы і тапонімы. Зыходзячы з гэтага, уважалася, што ў старажытнай Брытаніі было прыкладна 860 святых. Але пацверджанняў гэтай версіі з пункту гледжання археалогіі амаль не было. Для больш паглыбленага вывучэння гэтага пытання спецыялісты правялі падрабязнае даследаванне мемарыяльных камянёў кельтаў, датаваных V-VI ст. н. э.

У нанесеных на камяні надпісах часта паўтараюцца розныя імёны: да гэтага навукоўцы думалі, што гэта даніна памяці паважаным людзям. Але апошнія даследаванні паказалі, што пераклады былі не дакладнымі. Высветлілася, што некаторыя тытулы перад імёнамі з'яўляюцца рэлігійнымі тэрмінамі.

Напрыклад, «memoria» пазначае пакутнік, «sanctus» - святы чалавек. А парэшткі, якія шанаваліся святымі рэліквіямі, пазначалі словам «nomina». Усяго было выяўлена амаль 240 новых святых, пры гэтым 16 з іх былі жанчынамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках