29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі стварылі ініцыятыву для пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў медыцыне

6
Медыкі стварылі ініцыятыву для пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў медыцыне

Мы маем беларускую медычную лексіку, аснову якой яшчэ ў 1919 годзе стварыў Язэп Драздовіч.

Беларускімі медыкамі на дабрачыннай аснове была створана ініцыятыва для пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў медыцыне. Ініцыятыва заснаваў тэлеграм-канал, які мае ўжо больш за 400 падпішчыкаў, паведамляе racyja.com.

«Мы маем беларускую медычную лексіку, аснову якой яшчэ ў 1919 годзе стварыў наш геній Язэп Драздовіч („Анатамічны і фізіялагічны слоўнік”). Шмат было зроблена ў 20-30-ыя і 90-ыя гады XX стагоддзя.

У Беларусі, дзе будуць выконвацца законы і чалавек будзе галоўнай каштоўнасцю, беларускамоўны пацыент пры размове з лекарам не будзе вымушаны пераходзіць на расейскую мову. Размаўляць на роднай мове ў сваёй краіне – не пікет, а цалкам натуральная з’ява.

Нашай мэтай ёсць вывучэнне і аднаўленне беларускай медычнай тэрміналогіі, свабоднае валоданне ёй у стасунках з беларускамоўнымі пацыентамі і калегамі, пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў медычнай навуцы і дыскусіях»- напісала ініцыятыва ініцыятыва ў тэлеграм- канале.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках