20 красавiка 2024, Субота, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы купляюць больш валюты, чым здаюць у банкі

2
Беларусы купляюць больш валюты, чым здаюць у банкі

За гэтыя месяцы фізічныя асобы купілі ў наяўным і безнаяўным выглядзе 1 млрд 523 млн даляраў.

У студзені і лютым гэтага года беларусы купілі ў банках замежнай валюты на 201 млн даляраў больш, чым здалі ў банкі. Такая інфармацыя з'явілася на сайце Нацбанка, паведамляе naviny.online.

Паводле звестак фінансавай установы, за гэтыя два месяцы фізічныя асобы купілі ў наяўным і безнаяўным выглядзе 1 млрд 523 млн даляраў. Пры гэтым у банкі яны здалі 1 млрд 322 млн даляраў. Чыстая купля прадпрыемствамі за гэты перыяд склала 127 млн даляраў.

Суб'екты гаспадарання купілі валюты на 3 млрд 863 млн даляраў у эквіваленце і прадалі 3 млрд 735 млн.

Нерэзідэнты купілі валюты больш чым на 28 млн даляраў, а прадалі $162 млн даляраў. Чысты продаж валюты ў выніку склаў 134 млн даляраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках