16 красавiка 2021, Пятніца, 15:12
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Над адным з цэхаў «Гродна Азота» гарыць факел

6
Над адным з цэхаў «Гродна Азота» гарыць факел

Відэафакт.

У пятніцу ўвечары ў Сеціве з'явілася відэа вогненнага факелу над адным з цэхаў «Гродна Азота». Як паведамілі чытачы tut.by, гэта цэх «Аміяк-4».

Інфармацыя ў мясцовых чатах была супярэчлівай: адны паведамлялі, што гэта планавыя работы, іншыя, што адбыўся пазапланавы прыпынак цэха. Тэлеграм-канал «Страйкам азоту», паведаміў, што праз праблемы з паветраным кампрэсарам адбылося аварыйнае спыненне цэха.

Нагадаем, падобная сітуацыя была на «Гродна Азоце» ў лістападзе летась. Тады праз праблемы на «Аміяк-4» спыніўся яшчэ адзін цэх - «Карбамід-4».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».