15 красавiка 2021, Чацвер, 7:32
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Швейцарскі экспэрт: Некалькі фактараў робяць сыход Лукашэнкі непазбежным

36
Швейцарскі экспэрт: Некалькі фактараў робяць сыход Лукашэнкі непазбежным
Photo: TASS

Беларуская рэвалюцыя не пакінула яму шанцаў.

Нягледзячы на масавыя пратэсты, Лукашэнка працягвае чапляцца «сінімі пальцамі» за ўладу. Бэна Цог (Benno Zogg), старшы навуковы супрацоўнік «Цэнтра даследаванняў праблем бяспекі» (Center for Security Studies) пры Вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха (ETH), у інтэрв'ю выданню swissinfo.ch заявіў, што палітычныя перамены ў Беларусі непазбежныя, і назваў некалькі фактараў, якія вядуць да ліквідацыі Лукашэнка з сістэмы ўлады ў краіне.

Галоўным фактарам швейцарскі экспэрт называе рэвалюцыю, якую ўжо больш за 200 дзён безупынна праводзіць беларускі народ.

«У выпадку «кантраляванай рэвалюцыі» пратэстоўцы змогуць дамагчыся галоўнай мэты, гэта значыць зрынання Лукашэнкі. Пры гэтым у такой рэвалюцыі таксама ёсць два магчымыя фарматы рэалізацыі: альбо рухальнай сілай перамен стануць сілы бяспекі, альбо - і мы ў Швейцарыі спадзяёмся, што верх возьме другі фармат - пратэстоўцы ўвойдуць у склад кааліцыйнага ўрада», - адзначае Бэна Цог.

Яшчэ адным важным фактарам экспэрт уважае хуткую страту Лукашэнкам свайго галоўнага хаўрусніка - Крамля.

З расейскага пункту гледжання, тое прававое бясчынства, якое чыніць Лукашэнка - «гэта таксама зусім не ідэальна».

Паступова Масква будзе адыходзіць ад падтрымкі злачыннага рэжыму, даючы сігналы розным групам унутры беларускай улады.

«Унутры беларускай эліты могуць пачацца кансультацыі ў пытанні аб новым палітычным парадку... Крэмль ужо цяпер разумее, наколькі непапулярны Лукашэнка і не адчувае да яго асаблівых сімпатый. У доўгатэрміновай перспектыве Расея не хоча спадзявацца толькі на яго, у ідэале ёй хацелася б мець палітру розных палітычных сілаў», - адзначае экспэрт.

Яшчэ адным важным фактарам, што вызначае палітычнае фіяска і сыход Лукашэнкі, з'яўляецца нябачаных маштабаў крызіс у беларускай эканоміцы.

«З эканамічнага пункту гледжання сітуацыя ў Беларусі выглядае не вельмі добра. Гэта вельмі важны момант. У апошнія гады беларуская эканоміка ўжо перажывала стагнацыю. Потым наступіла пандэмія. А цяпер, ва ўмовах палітычнага крызісу, краіне яшчэ складаней стала прыцягваць знешнія інвестыцыі. Акрамя таго, адукаваныя кадры, асабліва з IT-сектара, аддаюць перавагу з'язджаць з краіны», - канстатуе экспэрт.

Так што найбліжэйшым часам Беларусь, хутчэй за ўсё, сутыкнецца з эканамічнымі цяжкасцямі, павялічыцца аб'ём дзяржаўнай запазычанасці, інфляцыя можа ўзрасці, і ад усяго гэтага пацярпіць насельніцтва. Рэальныя даходы людзей адчувальна падаюць ужо цяпер. Такім чынам, да палітычнага крызісу дадасца яшчэ і эканамічны крызіс.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».