25 красавiка 2024, Чацвер, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле ўводзяць у абарачэнне новыя банкноты наміналам 1 мільён балівараў

7
У Венесуэле ўводзяць у абарачэнне новыя банкноты наміналам 1 мільён балівараў

Інфляцыя ў краіне склала больш за 9 585%.

З 8 сакавіка ў Венесуэле ўваходзяць у абарачэнне новыя банкноты наміналам 200 000, 500 000 і 1 млн балівараў, паведамілі на сайце Цэнтрабанка краіны.

«Новыя банкноты наміналам 200 000, 500 000 і 1 млн суверэнных балівараў пачнуць уводзіць пакрокава ў абарачэнне з 8 сакавіка 2021 года», - паведамілі ў ведамстве.

Як распавялі чыноўнікі, новыя купюры павінны задаволіць патрэбы нацыянальнай эканомікі.

Венесуэла ўжо амаль тры гады знаходзіцца ў цяжкім сацыяльна-эканамічным крызісе. Паводле вынікаў 2018 года інфляцыя ў краіне склала 1 700 000%. У 2019 годзе інфляцыя ў Венесуэле склала больш за 9585%.

У якасці адной з мер узмацнення эканомікі ўлады краіны ўвялі новую валюту - суверэнны балівар. Аднак і яго курс моцна ўпаў: зараз 1 даляр ЗША роўны больш за 1,8 млн балівараў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках