29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатар ад Тэхаса затрымаў прызначэнне кіраўніка ЦРУ праз «Паўночную плынь-2»

3
Сенатар ад Тэхаса затрымаў прызначэнне кіраўніка ЦРУ праз «Паўночную плынь-2»

Тэд Круз патрабуе зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць расейскага газаправода.

Сенатар ад Тэхаса Тэд Круз затрымаў зацвярджэнне новага кіраўніка ЦРУ Уільяма Бэрнса. Ён патрабуе ад адміністрацыі новага прэзідэнта Джо Байдэна больш жорсткіх санкцый супраць будаўніцтва расейскага газаправода «Паўночная плынь-2» у Нямеччыне. Раней група з 40 сенатараў-рэспубліканцаў запатрабавала ад прэзідэнта ўзмацнення жорсткасці захадаў супраць праекта.

Бэрнс - былы амбасадар ЗША ў Маскве, кар'ерны дыпламат з 33-гадавым стажам. Яго зацвярджэнне Кангрэсам можа прайсці і без голасу Круза, аднак так яно зойме больш часу. «Я перастану блакаваць кандыдатуру, калі адміністрацыя Байдэна выканае свой абавязак у выяўленні і адпраўцы пад санкцыі караблёў і кампаній, якія будуюць пуцінскі газаправод», - заявіў сенатар ў твітэры.

Прыняты Кангрэсам Закон аб абароне энэргетычнай бяспекі Еўропы прадугледжвае санкцыі ў дачыненні да кампаній і прыватных асоб, якія ўдзельнічаюць у праекце будаўніцтва газаправода, - нагадвае «Голос Америки». Аднак канкрэтныя дзеянні супраць будаўнікоў і іх тэрміны застаюцца на пастанову прэзідэнта.

Напярэдадні група з 40 сенатараў-рэспубліканцаў звярнулася да адміністрацыі Байдэна з патрабаваннем узмацніць жорсткасць санкцый супраць праекта. «Няздольнасць адміністрацыі вызначыць і ўвесці новыя санкцыі сведчыць пра яе гатоўнасць дазволіць прэзідэнту Пуціну ўсталяваць задушлівы кантроль над пастаўкамі газу ў Еўропу і ўзмацніць свой уплыў», - заяўляецца ў іх звароце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках