19 красавiка 2024, Пятніца, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як «прафзвяз для чыноўнікаў» падвёў Лукашэнку

1
Як «прафзвяз для чыноўнікаў» падвёў Лукашэнку
Фото: ТАСС

Бессэнсоўныя структуры не могуць запоўніць вакуум вакол таксічнай фігуры дыктатара.

Падзеі апошняга года падкрэслілі бессэнсоўнасць існавання «Белай Русі», піша «Салідарнасць».

Амаль адразу з моманту яго стварэння пачаліся размовы, што «Белая Русь» можа стаць партыяй, і прадстаўнікі аб'яднання працягваюць іх ужо больш за 10 гадоў, пераліваючы з пустога ў парожняе.

У рэальнасці «Белая Русь» стала «прафзвязам для чыноўнікаў» і «БРСМам для дарослых»: у аб'яднанне ў асноўным уступаюць кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый. Для чаго? Напэўна, не ўсе з іх змаглі б гэта толкам растлумачыць.

Пасля 9 жніўня «Белая Русь» удзельнічала ў арганізацыі мітынгаў у падтрымку кіраўніка, але не самастойна, а нароўні з ФПБ, БРСМам і іншымі структурамі. На фоне пратэстных маршаў гэтыя мітынгі масавымі не выглядалі.

Пры тым што фармальна ў «Белай Русі» знаходзіцца амаль 190 тысяч чалавек, улады так і не змаглі сабраць у кастрычніку «мегамітынг» у Менску, у апошні момант уключыўшы заднюю перадачу.

Не дапамагло «Белай Русі» і прызначэнне яе кіраўніком былога кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку. Тры гады таму Наталля Качанава ставіла яму задачу:

- Вы павінны быць вельмі актыўным. Бо сёння калі не мы, то хто? Неабходна даносіць сваю пазіцыю даслоўна да кожнага грамадзяніна нашай краіны.

Сам Давыдзька храбрыўся: «Ёсць жаданне здзіўляць, больш быць на слыху з гэтай арганізацыяй».

Па факце ні таго, ні іншага. І гэта добрая навіна для большасці беларусаў. Калі амаль 190 тысяч чалавек, якія лічацца ў «Белай Русі», улады не могуць арганізаваць на хоць нейкае запамінальнае дзеянне, то можна зразумець, якая рэальная падтрымка Лукашэнкі ў краіне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках