29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн працягнуў санкцыі супраць Ірана

2
Байдэн працягнуў санкцыі супраць Ірана

Абмежаванні, уведзеныя ўказам прэзідэнта ЗША, дзейнічаюць на працягу аднаго года.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сваім указам на адзін год працягнуў стан надзвычайнай сітуацыі ў ЗША, звязанай з пагрозай зламыснай і тэрарыстычнай дзейнасці Ірана. Пра гэта ў пятніцу, 5 сакавіка, паведаміла прэс-служба Белага дома, піша сайт korrespodent.net.

«Дзеянні і палітыка ўрада Ірана, уключна з распаўсюджваннем і распрацоўкай ракет і іншых асіметрычных і звычайных узбраенняў, яго сетка і кампаніі агрэсіі ў рэгіёне, падтрымка тэрарыстычных груповак і зламысная дзейнасць Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і яго стаўленікаў працягваюць ствараць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспекі, знешняй палітыкі і эканомікі ЗША», - адзначаецца ў дакуменце.

Такім чынам Байдэн стаў ужо пятым прэзідэнтам, якому падоўжылі дзеянне абмежаванняў - пасля Біла Клінтана, Джорджа Буша-малодшага, Барака Абамы і Дональда Трампа.

Уведзеныя ў 95 годзе Білам Клінтанам абмежаванні сталі чацвёртым пакетам амерыканскіх санкцый супраць Ірана.

Санкцыі, уведзеныя ўказам прэзідэнта ЗША, па працэдуры, дзейнічаюць на працягу аднаго года. Пасля гэтага іх можна

Раней паведамлялася, што Іран адмовіўся ад перамоў у ядзернай угодзе. У Тэгеране настойваюць на скасаванні санкцый ЗША і вяртанні Вашынгтона ў ядзерную ўгоду. Толькі тады Іран сам вернецца да выканання пагаднення, адзначылі ў іранскім МЗС.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках