18 красавiка 2024, Чацвер, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Хершэ абвясціла другую галадоўку

6
Наталля Хершэ абвясціла другую галадоўку
НАТАЛЛЯ ХЕРШЭ

Палітзняволеная пратэстуе праз тое, што ўлады хаваюць ад яе лісты беларусаў.

Палітзняволеная Наталля Хершэ, якую пасадзілі за сарваную з амапаўца балаклаву, пачала другую галадоўку. Пра гэта «Белсату» паведаміў яе брат Генадзь.

Нядаўна Наталлю Хершэ перавялі гомельскую выпраўленчую калонію №4, але яе сваякам, як таго патрабуе закон, на працягу трох дзён пра гэта не паведамілі. Інфармацыю пра этапаванне яны атрымалі толькі ад праваабарончага цэнтра «Вясна».

Таксама да грамадзянкі Швейцарыі не даходзілі лісты. Праз гэта 22 лютага яна адмовілася ад харчавання. Ці спыніла палітзняволеная галадоўку, невядома.

Гэта ўжо другая галадоўка Хершэ. У студзені яна таксама адмовілася ад харчавання праз тое, што лісты ёй не даходзілі. У выніку яе перавялі ў камеру з лепшымі ўмовамі, куды на працягу трох дзён прыйшло 38 лістоў.

Наталля Хершэ нарадзілася ў Беларусі, але апошнія 12 гадоў жыла ў Швейцарыі. На жаночым маршы 19 верасня яна сарвала з амапаўца Сяргей Кончыка балаклаву. Суд прызнаў яе вінаватай паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса («Супраціўленне работніку органаў унутраных спраў, што ахоўвае грамадскі парадак, з ужываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання») і пакараў Br1000 штрафу, 2,5 гадамі калоніі, а таксама пастанавіў забраць і знішчыць БЧБ-сцяг, які ў жанчыны адабралі пры затрыманні.

Пісаць Наталлі Хершэ можна на адрас ПК (папраўчая калонія) №4 246035 Гомель, вул. Антошкіна 3.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках