23 красавiка 2024, aўторак, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парыж і Масква таемна абмяняліся высылкай дыпламатаў

1
Парыж і Масква таемна абмяняліся высылкай дыпламатаў

Адзін з кіраўнікоў эканамічнага аддзела амбасады РФ быў злоўлены на шпіянажы.

Парыж і Масква абмяняліся высылкі дыпламатаў. Расейскі быў высланы пасля таго, як яго абвінавацілі ў шпіянажы. Пра гэта паведаміла французская газета Les Echos, увагу на публікацыю звярнуў «Коммерсантъ».

Паводле звестак газеты, інцыдэнт адбыўся ў канцы мінулага года. Сцвярджаецца, што адзін з кіраўнікоў эканамічнага аддзела амбасады Расеі ў Парыжы быў злоўлены на шпіянажы. Ён быў высланы, у адказ выслалі французскага дыпламата з эканамічнага аддзела амбасады ў Маскве. Публічна пра гэта не паведамлялася.

Les Echos не ўдалося атрымаць афіцыйнага пацвярджэння гэтага інцыдэнту. Тэму не сталі каментаваць «Коммерсанту» ў амбасадзе Францыі і расейскім МЗС.

Таямніцу абмену газеты звязваюць з дачыненнямі паміж дзвюма краінамі - бакі спрабуюць захаваць бачнасць добрых узаемастасункаў, а на лютаўскай Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон адзіны з выступоўцаў ад прадстаўнікоў заходніх дзяржаў і арганізацый заклікаў да дыялогу з Расеяй. Ён сказаў, што ўважае палітыку адкрытага супрацьстаяння з Масквой праваленай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках