У Польшчы - самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў ЕЗ
6- 6.03.2021, 14:49
- 1,800
Паказчыкі занятасці ў краіне ў 2,5 разы лепшыя за агульнаеўрапейскія.
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў, што Польшча - гэта краіна з самым нізкім узроўнем беспрацоўя ў Еўрапейскім Звязе. Канцылярыя прэм'ер-міністра апублікавала дыяграмы са звесткамі, апублікаванымі статыстычным бюро ЕЗ (Еўрастат), паведамляе «Польскае Радыё».
Паводле інфармацыі Еўрастата, у студзені беспрацоўе ў Польшчы складала 3,1%, у ЕЗ - 7,3%, а ў зоне еўра - 8,1%.
Звесткі Еўрастата таксама паказваюць, што ў Польшчы рост беспрацоўя ў перыяд з лютага мінулага года да студзеня гэтага года быў ніжэйшы, чым ва ўсім ЕЗ і ў зоне еўра. У Польшчы ўзровень беспрацоўя ў студзені быў вышэйшы на 0,1 адсотак у параўнанні з паказчыкам лютага 2020 года. Аднак ва ўсім Еўрапейскім Звязе і ў зоне еўра ён быў вышэйшы на 0,8 працэнтаў.