20 красавiка 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вельмі спадзяюся, што чытач гэтых радкоў ужо жыве ў новай Беларусі»

1
«Вельмі спадзяюся, што чытач гэтых радкоў ужо жыве ў новай Беларусі»

Кранальная гісторыя кнігі, якая пабывала ў Жодзіне і Валадарцы.

У адной з бібліятэк знайшоўся томік Бальзака з вось такім надпісам на фарзацы, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!»

Дзяўчына, якая атрымала гэтую кнігу, напісала пра яе ў Фэйсбуку, допіс разышоўся ў сеціве - і ў каментарах знайшлася бабуля дзяўчыны, якая пакінула надпіс у кнізе. Пакуль дзяўчына сядзела, бабуля пайшла ў бібліятэку здаць яе кнігі - і высветлілася, што адной не стае. Пазней выявілася, што з кнігай дзяўчына, якая праходзіла паводле справы аб масавых беспарадках, прайшла Жодзіна і Валадарку, а калі суд адправіў яе на «хатнюю хімію» - прыйшла ў бібліятэку здаваць той самы томік.

Найбольш усіх кранула, што бібліятэкары заклеілі надпіс на фарзацы скотчам - каб не сцёрся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках