28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мясніковіч - не дурны чалавек»: Таракан атрымаў удар, адкуль не чакаў

15
«Мясніковіч - не дурны чалавек»: Таракан атрымаў удар, адкуль не чакаў

Эканаміст пракаментаваў ультыматум ЕЭК.

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) апавясціла беларускія ўлады пра неабходнасць выконваць права Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Калегія ЕЭК прызнала бар'ерам на ўнутраным рынку ЕАЭС патрабаванне аб абавязковым асартыменце беларускіх тавараў на паліцах у крамах раздробнага гандлю краіны.

Беларускаму ўраду прапанавана цягам 30 каляндарных дзён з даты ўваходжання пастановы ў дзеянне забяспечыць ліквідацыю наяўных парушэнняў і праінфармаваць ЕЭК аб ужытых захадах.

Нагадаем, улады рэкамендуюць рытэйлерам на 2021 забяспечыць долю харчовых тавараў айчыннай вытворчасці ў аб'ёме раздробнага тавараабарачэння на ўзроўні, не ніжэйшым за 80-85%. Акрамя таго, беларускія тавары варта выкладваць у крамах «у візуальна і фізічна даступных месцах».

У лютым Лукашэнка крытыкаваў гандлёвыя сеткі за недастатковую колькасць айчынных тавараў на паліцах.

Эканаміст Леў Марголін у каментары udf.by адзначыў, што беларускія ўлады «не пагодзяцца выконваць патрабаванне ЕЭК».

«Гэта супярэчыць эканамічнай філасофіі Лукашэнкі. Бо тады трэба адмаўляцца і ад імпартазамяшчэння, і ад іншых падобных рэчаў. Калі б Беларусь і Расея падпісалі дарожныя мапы ў паглыбленні інтэграцыі, тады, можа быць, з гэтым патрабаваннем пагадзіліся б. А так - не», - сказаў Марголін.

Сёння ў Беларусі няпростая эканамічная сітуацыя. А ЕЭК узначальвае беларус Міхаіл Мясніковіч. Няўжо ён не мог нічога зрабіць, каб абысціся без выстаўлення патрабаванні?

«Мясніковіч - не дурны чалавек, з вялікім досведам кіраўніцтва эканомікай, яму ўжо за 70 гадоў. Напэўна, кар'ерныя меркаванні яго ўжо не гнятуць, неўзабаве на пенсію. Ён цяпер знаходзіцца ў такім стане, калі можа казаць усё, што думае, не аглядаючыся на краіну свайго паходжання», - мяркуе Марголін.

Гэта не адзіная прэтэнзія за боку Расеі на адрас Беларусі на гэтым тыдні. Раней спікер Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка прапанавала зрабіць больш жорсткімі ўмовы паставак кветак з нашай краіны. Чаму ў цяжкай эканамічнай сітуацыі, у якой апынуліся беларускія ўлады, Масква не толькі не дапамагае ім, але і хоча ліквідаваць ранейшыя правілы?

«Па-першае, Расея павінна думаць пра сваіх прадпрымальнікаў. Па-другое, часта гаворка ідзе наогул, фактычна, аб кантрабандных пастаўках. Прычым усе выдатна разумеюць, што ў Беларусі імі займаюцца не асобныя кантрабандысты, а набліжаныя да ўлады структуры. Стымуляваная дзяржавай кантрабанда моцна ўплывае на адпаведныя галіны расейскай эканомікі», - адзначыў Марголін.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках