25 красавiка 2024, Чацвер, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Twitter выставіў на аўкцыён свой першы допіс

4
Кіраўнік Twitter выставіў на аўкцыён свой першы допіс
Джек Дорси

За яго гатовы заплаціць 600 тысяч даляраў.

Джэк Дарсей, кіраўнік сацыяльнай сеткі Twitter, наважыў выставіць у якасці NFT-токена на аўкцыён Valuables свой першы твіт. Ён зрабіў яго 21 сакавіка 2006 года. Цяпер за яго гатовыя заплаціць 600 тысяч даляраў, паведамляе zn.ua.

«Проста наладжваю свой Twitter», - сказана ў паведамленні 15-гадовай даўніны.

Выданне Cnet паведамляе, што ўжо пасля першай гадзіны таргоў кошт паведамлення складаў 100 тысяч даляраў. Удзельнікі дагэтуль спаборнічаюць на права выкупіць лічбавы сертыфікат твітаў - ён захоўваецца ў блокчэйне і дае эксклюзіўныя правы на лічбавыя тавары, такія як фота, відэа, твіты.

«Фактычна - гэта аўтограф», - адзначае The Verge.

Калі паведамленне прададуць, яно і далей будзе даступнае толькі на старонцы яго аўтара.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках