26 красавiка 2024, Пятніца, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сеціве паказалі фота разрухі ў акупаваным Данецку

19
У сеціве паказалі фота разрухі ў акупаваным Данецку

Як у чарнобыльскай зоне.

У акупаваным Данецку пануе поўная разруха - раней ажыўлены мікрараён шматпавярховых жылых дамоў «Акцябрскі» стаў нагадваць мёртвую Чарнобыльскую зону. Адпаведнае фота апублікаваў у Twitter блогер пад нікам Быль Былева, паведамляе «Апостроф».

Жылыя шматпавярховікі на ўскраіне горада дзівяць сваім выглядам - там на балконах няма вокнаў, некаторыя зацягнутыя плёнкай, памяшканні былых забаўляльных устаноў раскрадзеныя.

Ля самых жылых дамоў тэрыторыя не прыбраная, усюды валяецца смецце. Між тым мясцовыя акупацыйныя ўлады гэты факт зусім не турбуе - ніхто не збіраецца ўладкоўваць тэрыторыю.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках