19 красавiка 2024, Пятніца, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі сістэму, планеты якой круцяцца ў процілеглы ад зоркі бок

2
Навукоўцы выявілі сістэму, планеты якой круцяцца ў процілеглы ад зоркі бок

Арбіты ж усіх планет Сонечнай сістэмы супадаюць з кручэннем самога свяціла.

Планеты ўтвараюцца з рэшткаў таго ж воблака пылу і газу, у якім з'явілася іх «матчына» зорка. Таму зазвычай яны захоўваюць агульную плашчыню і кірунак кручэння. Арбіты ўсіх планет Сонечнай сістэмы супадаюць з кручэннем самога свяціла. А там, дзе гэта не так, рух нябесных цел, мабыць, парушыла нейкае вонкавае ўздзеянне, піша Naked science.

Яскравы прыклад такой сістэмы выявілі надоечы Марыя Г’ёрт (Maria Hjorth) і ейныя калегі з Орхускага ўніверсітэта ў Даніі. У артыкуле, апублікаваным у часопісе PNAS, яны апавядаюць пра K2-290, планеты якой круцяцца ў амаль процілеглым ад зоркі кірунку. Вось яе зоркі адхіленая на 124 градусы, і ў выніку планеты рухаюцца вакол яе амаль строга ў адваротны бок.

K2-290 знаходзіцца ў сузор'і Шаляў, на адлегласці амаль 900 светлавых гадоў. У 2019 года ў ёй адкрылі планеты масамі блізу 0,07 і 0,8 масы Юпітэра. Вялікай загадкі ў іх дзіўным арбітальным руху няма. K2-290 - патройная сістэма, якая ўключае даволі шчыльную падвойную і параўнальна далёкую і невялікую трэцюю зорку. Але гравітацыйнае ўздзеянне блізкай суседкі досыць моцнае, і магло павярнуць протапланетны дыск яшчэ да таго, як у ім з'явіліся самі планеты.

Тэарэтычна такі механізм апісалі яшчэ некалькі гадоў таму, аднак спраўдзіць яго ў назіраннях не выпадала. Сістэмы з «парушанай геаметрыяй» кручэння былі вядомыя, але ні ў воднай з іх не выйшла знайсці другую зорку.

Таму, калі ў падвойнай K2-290 выявілі планеты, яны хутка прывабілі ўвагу як палігон для спраўджання старых разлікаў. Тэорыя пацвердзілася, а K2-290 выявілася, бадай, самым экстрэмальным выпадкам з усіх: праз змену плашчыні кручэння зорка ў ёй круціцца супраць руху сваіх планет.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках