29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя 10 рэчаў, якія дапамогуць палепшыць якасць сну

2
Названыя 10 рэчаў, якія дапамогуць палепшыць якасць сну

Карысныя і простыя парады.

10 рэчаў, якія дапамогуць Вам палепшыць якасць сну. На той выпадак, калі апошнім часам Вам стала цяжэй засынаць, піша gq.ru.

Пачаць барацьбу з бессанню і дрэнным сном варта са змены пасцельнай бялізны, а менавіта - навалочак. Ад іх залежыць значна больш, чым Вы думаеце. Напрыклад, калі Вам цяжка заснуць і перад сном Вы надта чуйныя, лішнія зморшчыны на навалочцы або сінтэтычны матэрыял, з якога яна зробленая, могуць раздражняць Вас толькі больш. Таму раім выбіраць пасцельную бялізна без залішняга дэкору і з натуральных тканін, напрыклад, бавоўны.

Тэрмарэгуляцыйная коўдра

Разабраўшыся з падушкай, займіцеся коўдрай. Часцяком падчас сну дзеля занадта цёплай коўдры парушаецца тэмпература цела, і Вы папросту можаце прачнуцца сярод ночы ў поце. Таму купіце тэрмарэгуляцыйную коўдру, якая будзе падладжвацца не толькі пад Вас, але і пад атмасфэру вакол, ствараючы правільны мікраклімат у ложку.

Маска для сну

Маскі для сну добрыя не толькі для палётаў, калі Вы хочаце крыху разняволіцца. Іх варта выкарыстоўваць і ў звычайным жыцці. Маска заблакуе непатрэбнае святло і дапаможа Вам хутчэй заснуць.

Разумная калонка

З медытацыяй перад сном дапаможа і разумная партатыўная акустыка. Вы можаце наладзіць на смартфоне расклад сну, і яна рэгулярна будзе нагадваць пра тое, што пара класціся ў ложак і выканаць некалькі практыкаванняў на дыханне, каб не пакутаваць ад трывожных думак пра наступны працоўны дзень.

Водар для пасцельнай бялізны і спачывальні

Калі перад сном Вы не маеце лішняй пары гадзін, каб прыняць расслабляльную ванну з эфірнымі алеямі, то стварыце правільную атмасфэру для адпачынку з дапамогай спецыяльных водараў для падушкі або простых водарных свечак. Першыя варта развеяць прыкладна за 10-15 хвілін перад адыходам да сну, а далей натуральныя алеі самі зробяць сваю справу. У выпадку ж з водарнымі свечкамі запаліце іх дзесьці за паўгадзіны да таго, як будзеце ўкладвацца. Але выбірайце нямоцныя і лёгкія водары, якія не будуць яшчэ больш раздражняць Вашу нэрвовую сістэму.

Увільгатняльнік і ачышчальнік паветра

Узімку камунальныя службы не шкадуюць нікога і ўмыкаюць цэнтральнае ацяпленне на ўсе застаўкі. Каб паветра ў вашай спачывальні не было занадта сухое і Вы не выпівалі лішняй вадкасці перад сном, а потым не прачыналіся ўночы і не бегалі па кватэры, купіце ўвільгатняльнік і ачышчальнік паветра, які, як і тэрмарэгуляцыйная коўдра, клапоціцца аб мікраклімаце спачывальні.

Піжама

За тэрмарэгуляцыю вашага цела падчас сну і яго зручнасць адказвае і піжама. Як і ў выпадку з навалочкай, яе варта выбіраць без лішняга дэкору і з натуральных тканін. Яшчэ не купляйце занадта шчыгульныя мадэлі, а прыгледзьцеся да гаматных камплектаў, якія не будуць прымушаць безупынна варочацца ў сне.

Разумны гадзіннік або трэкер сну

Разабраўшыся са спальным месцам, займіцеся вашым раскладам сну. Нерэгулярны рэжым толькі пагаршае бессань, якая можа выліцца ў стрэс і псіхалагічныя праблемы. Лягчэй за ўсё сачыць за рознымі квадрамі сну і тое, як Ваша цела паводзіцца падчас іх, з дапамогай разумнагагадзінніка або спецыяльнага трэкера сну. Пасля пары начэй прылады дадуць вам поўную статыстыку пра тое, як Вы спіце і што можна палепшыць.

Прылады для ранішняй гімнастыкі

На тое, як Вы спіце, уплывае не толькі начны час, але і дзённы. Таму ўспомніце запаветы бабуль ды дзядуль і пачніце рабіць раніцамі гімнастыку. Можна выконваць не класічныя нахілы і прысяданні, а паскакаць са скакалкай, напрыклад.

Анатамічны матрац і разумная падушка

Калі Вы разумееце, што ні змена атмасфэры ў спачывальні, ні новыя карысныя звычкі Вам не дапамаглі, раім пераходзіць да надзвычайных захадаў - замене матраца і падушкі. Лепш выбіраць анатамічныя мадэлі. Яны распрацаваныя такім чынам, каб, нягледзячы на паставы, у якіх Вы спіцё, Ваша пастава не пакутавала і рэжым сну не парушаўся.

Разам з матрацам можна замяніць і класічную падушку на разумную. Яна будзе не толькі выконваць свае базавыя задачы, але і аналізаваць сон і захоўваць звесткі ў спецыяльнай праграме.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках