18 красавiка 2024, Чацвер, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі перайшоў на бок народа і звярнуўся да былых калегаў

32
Супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі перайшоў на бок народа і звярнуўся да былых калегаў

У вольнай краіне будуць ганарыцца званнем дзяржаўнага службоўцы.

Былы супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі Арцём Праскаловіч падпісаў адкрыты ліст супрацоўнікаў дзяржкіравання і звярнуўся да былых калегаў.

– Не важна, ці падтрымліваеце вы дзейную ўладу. Проста адкажыце сабе: ці законна ўжываць упяцёх спецсродкі да аднаго чалавека, які не замахваецца, не пагражае, а ляжыць і плача ад болю? Ці законна ганяцца за пратэстоўцамі на аўтамабілях ДАІ па ходніках? Ці законна страляць у вокны кватэраў, з якіх проста крычаць? Няма законных падставаў для такіх дзеянняў міліцыі і арміі.

Я ведаю, што дзяржслужбоўцы адданыя свайму працадаўцу. Вось толькі ваш наймальнік і дабрадзей – грамадзяне Беларусі. Вашы пасады і заробкі нікуды не падзенуцца пры змене ўлады. Беларускаму народу і любому прэзідэнту патрэбныя прафесіяналы: юрысты, эканамісты, дыпламаты. Толькі сапраўдны прэзідэнт не будзе вам тыкаць, абражаць, пагражаць, заганяць у перыяд эпідэміі на свае паказальныя выступленні, рызыкуючы вашым здароўем і жыццём.

Вы будзеце ганарыцца званнем дзяржаўнага службоўцы. Вы будзеце жыць у вольнай і шчаслівай краіне.

Арцём Праскаловіч таксама запісаў відэазварот.

– Я ведаў, што ўлады будуць баяцца беларускага народа, яны пачнуць рабіць больш жорсткімі адміністрацыйнае і крымінальнае заканадаўства, стануць пісаць у пратаколах і прысудах адкрытую юрыдычную лухту, адусюль будзе ліцца інфармацыя, што ўсё ў рамках прававога поля і паводле інструкцыі, – сказаў у відэазвароце Праскаловіч.

У той момант у мяне не было смеласці пайсці на вуліцу. Адважыцца на публічнае звальненне, ведаючы, як працуе сістэма, было яшчэ страшней. Але я знайшоў у сабе сілы сысці. Сысці ў нікуды, з крэдытам, жонкай у дэкрэце і двума малымі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках