19 красавiка 2024, Пятніца, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржпамежкамітэт расказаў пра новы штраф для беларусаў на мяжы

22
Дзяржпамежкамітэт расказаў пра новы штраф для беларусаў на мяжы

Новаўвядзенне пачало дзейнічаць з гэтага месяца.

У ДПК расказалі пра змяненне заканадаўства і пра новыя штрафы для беларусаў з 1 сакавіка 2021-га года. Падрабязнасці паведаміла прэс-служба Дзяржпамежкамітэта на афіцыйным сайце, піша kp.by.

Гаворка ідзе пра пакаранне за незаконны ўвоз замежнікаў у Беларусь. Цяпер пад такую адказнасць будуць падпадаць не толькі іпэшнікі і юрыдычныя асобы, якiя займаюцца пасажырскімі перавозкамі, але і фізічныя асобы. Змены рэгламентуюцца новым Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях (арт.24.56 КаАП).

– Штраф за незаконны ўвоз замежніка будзе дасягаць 20 базавых велічыняў (580 белрублёў – заўвага), – пракаментавалі ў прэс-службе.

За што менавіта будуць штрафаваць?

Паводле новага КоАП, чалавек, перш чым перавезці праз мяжу пасажыра-спадарожніка, павінен пераканацца, што ягоны ўезд з'яўляецца законным. Напрыклад, пераканацца, што ў яго ёсць неабходныя дакументы: сапраўдны і не пратэрмінаваны пашпарт, які той зможа паказаць у пункце пропуску.

– Гэтае правіла датычыцца і ўезду з Расеі, – удакладнілі ў ДПК.

Звярніце ўвагу, прыдатнымі для перасячэння мяжы ўважаюцца сапраўдныя дакументы: пашпарт не павінен быць надарваны, размаляваны, а ўсе запісы, пячаткі і подпісы не павінны быць размытыя або сцёртыя.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках