23 красавiка 2024, aўторак, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адважная беларуска: Караеў і як афіцэр – не вельмі, і як чалавек – дз...о

71
Адважная беларуска: Караеў і як афіцэр – не вельмі, і як чалавек – дз...о
ФОТА: «Наша Ніва»

Годны адказ злачынцу.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў смелы адказ сваёй чытачкі лукашысцкаму злачынцу Юрыю Караеву:

– Перад вамі, як сказаў г-н (не, не спадар) Караеў, «тоўсты, тупы абывацель, які дбае толькі пра свой дабрабыт».

Калі б усё так і было, я не ішла б на стэлу, не лезла б у ланцугі і маршы, не цёгалася пад Акрэсціна і не сядзела б у СІЗА. Я сядзела б дома з келіхам прасека, чухала за вухам сабаку і наракала на тое, што ў адпачынак праз пандэмію не злётаю. А што, дабрабыт ёсць, эканоміка стабільная, жыві і радуйся, чаго лезці ў гэтую палітыку.

Калі б усё так і было, усе засталіся б у тую нядзелю жніўня дома. Ну, можа, выйшла б пару не згодных (хоць адкуль нязгодныя, калі ва ўсіх усё добра?).

Калі б усё было менавіта так, не было б ніякіх праблемаў з медыцынай і адукацыяй, шахцёры не паміралі б у шахтах, МЧСнікі ратавалі людзей, міліцыянты шукалі б злачынцаў, ды і колькасць іх скарацілася б.

Калі б усё было менавіта так, пенсіянеры добра жылі б, а іхнія ўнукі не ўцякалі б з краіны.

Караеў, я падазравала, што ў галаве вашай пілавінне, але цяпер за гэтыя думкі мне сорамна нават перад Віні Пухам. Ён быў разумнейшы за вас. Вы, здаецца, дарослы чалавек, а не можаце скласці два плюс два, але я раскажу. Калі ў людзей усё добра з базавымі патрэбамі (ежа, жыллё, бяспека), яны хочуць развівацца. Яны спрабуюць развязваць праблемы экалогіі, меншасцяў, фемінізму і г.д. Калі ў людзей гэтыя патрэбы не задаволеныя, яны выходзяць на вуліцы.

Я магла б быць тым самым «тоўстым, тупым абывацелем», толькі вы і вашыя падбрэхічы адабралі ў мяне мае базавыя патрэбы (напрыклад, бяспеку). А гэта, наколькі я ведаю, у прынцыпе супярэчыць вашай прафесіі.

Вядома, вы не прачытаеце гэты тэкст, а мне ўсё роўна нельга на Радзіму, таму я скажу: вы, г-н Караеў, і як афіцэр – не вельмі, і як чалавек – дзярмо. Раней быў рэкламны слоган «часам лепш жаваць, чым гаварыць», думаю, вам варта ўзяць яго на ўзбраенне.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках