28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA назвала дату высадкі першай жанчыны на Месяц

1
NASA назвала дату высадкі першай жанчыны на Месяц

Гэта адбудзецца ў рамках касмічнай праграмы «Артэміда».

Нацыянальная ўправа ЗША ў аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (NASA) мае намер высадзіць першую жанчыну на Месяц да канца гэтага дзесяцігоддзя. Пра гэта прадстаўніца NASA Чарлі Блэкуэл-Томпсан расказала амерыканскай медыякампаніі CBS (пераклад – dw.com).

Гаворка ідзе пра касмічную праграму NASA "Артэміда" (Artemis). Управа ў снежні 2020 года назаве 9 астранаўтаў і 9 астранаўтак, адабраных для ўдзелу ў першых місіях. Выпрабавальны палёт шматмэтавага касмічнага карабля "Арыён" без экіпажу можа адбыцца да канца 2021 года.

Вывучэнне спадарожніка Зямлі ў рамках праграмы "Артэміда" паспрыяе шматлікім навуковым адкрыццям, упэўненая Блэкуэл-Томпсан. Паводле ейных словаў, спецыялісты ўсё яшчэ даведваюцца нешта новае пры вывучэнні ўзораў, дастаўленых на Зямлю місіямі праграмы "Апалон".

Апошняя высадка астранаўтаў NASA на Месяц адбылася ў снежні 1972 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках