24 красавiка 2024, Серада, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія мытнікі знайшлі ў беларускім цяжкавіку кантрабандныя цыгарэты на мільён еўраў

20
Літоўскія мытнікі знайшлі ў беларускім цяжкавіку кантрабандныя цыгарэты на мільён еўраў

Груз, кіроўца і аўтамабіль затрыманыя.

Літоўскія мытнікі ў пункце пропуску Райгардас (Прывалка) выявілі ў беларускай фуры 640 каробак кантрабандных цыгарэт на суму, большую за мільён еўраў. Тытунёвыя вырабы былі схаваныя сярод дошак, паведамляе Delfi.lt.

Кантрабанду літоўскія памежнікі знайшлі ў пачатку гэтага тыдня. У фуры, якой кіраваў кіроўца-беларус, паводле дакументаў знаходзілася 22 тоны дошак.

На прапускны пункт Прывалка - Райгардас аўтамабіль прыехаў уначы. Вялікагруз выклікаў падазрэнні ў літоўскіх мытнікаў: драўніну часта выкарыстоўваюць для маскоўкі кантрабанды. Таксама падазроным падаўся і маршрут грузу - дошкі везлі транзітам праз Літву ў Эстонію.

Пастанавілі праверыць груз з дапамогай рэнтгену, але ў Райгардас такой магчымасці няма, таму фуру з аховай адправілі ў Медзінінкай.

Праверка пацвердзіла падазрэнні: высветлілася, што дошкі - гэта толькі прыкрыццё. Унутры паўпрычэпа былі схованкі, дзе знаходзілася 320 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт марак Fest, NZ і Minsk. Агульная сума кантрабанды - 1,14 мільёна еўраў.

Паводле гэтага факта распачатае расследаванне. Груз і фура затрыманыя, кіроўцу суд дазволіў на месяц узяць пад арышт.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках