25 красавiка 2024, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Радыё Свабода»: У некаторых месцах Гарадзенскай вобласці ўзровень радыяцыі ўжо амаль такі, як у Брагіне

26
«Радыё Свабода»: У некаторых месцах Гарадзенскай вобласці ўзровень радыяцыі ўжо амаль такі, як у Брагіне

Што адбылося на Астравецкай АЭС?

Інфармацыю пра новыя праблемы на Беларускай атамнай электрастанцыі (БелАЭС) апублікаваў у суботу тэлеграм-канал «Нік і Майк», вядомы публікацыяй звестак з розных органаў улады, якія часта пацвярджаюцца.

На гэты раз канал са спасылкай на паведамленне чытача напісаў, што ў першыя дні сакавіка на АЭС адбылося надзвычайнае здарэнне, паведамляе «Радыё Свабода».

Праблему з сістэмай астуджэння на станцыі рэактара спрабавалі ліквідаваць уручную, і ад больш сур'ёзнай аварыі выратавала сістэма абароны АЭС. Пры гэтым аўтары тэлеграм-канала папярэдзілі, што інфармацыя аб здарэнні патрабуе пацверджання.

Што кажуць замеры

За норму радыяцыйнага фону ўважаецца паказчык да 20 мікрарэнтген на гадзіну. Перавышэнні зафіксавалі ў шэрагу гарадоў паблізу АЭС.

Паводле сайта Narodmon.ru, дзе людзі публікуюць звесткі аб замерах з уласных датчыкаў, у Смаргоні за дзень мінімальнае значэнне замераў склала 18,58 мікрарэнтген на гадзіну, максімальнае - 39,83. У Маладзечне мінімальнае значэнне - 9 мікрарэнтген на гадзіну, максімальнае - 26.

У Гародні стаяць два датчыкі радыяцыі. На першым мінімальны паказчык за дзень - 10,6 мікрарэнтген на гадзіну, максімальны - 40,4. Мінімальны паказчык на другім датчыку прадэманстраваў 7 мікрарэнтген на гадзіну, максімальны - 12.

Варта адзначыць, што ў шэрагу названых на сайце пунктаў, дзе робяцца замеры, можа стаяць непрафесійная тэхніка. Аднак пры гэтым не аспрэчваецца версія павелічэння паказчыкаў, бо паказчыкі тэхнікі за апошнія дні вышэйшыя за звычайныя паказчыкі гэтай самай тэхнікі ў папярэднія дні.

Для параўнання, у зоне радыеактыўнага заражэння ў Брагіне, згодна з Белгідраметам, на 09:00 7 сакавіка маніторынг паказаў 0.46 мікразіверт за гадзіну (46 мікрарэнтген на гадзіну). Паводле звестак Белгідрамета, гэта найвышэйшы паказчык магутнасці дозы гама-выпраменьвання на тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках