29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Абхазіі затрымалі «героя ДНР» Ахру Авідзбу

5
У Абхазіі затрымалі «героя ДНР» Ахру Авідзбу

Ён незаконна захоўваў дома зброю.

У акупаванай Расеяй Абхазіі следства выставіла абвінавачанне ў незаконным захоўванні зброі былому памочніку прэзідэнта Абхазіі і баевіку незаконнай узброенай групоўкі «ДНР» Ахры Авідзбу.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на адваката Авідзбы.

Выданне піша, што Ахру Авідзбу затрымалі ў Сухумі 4 сакавіка.

Вядомы пад пазыўным «Абхазія», раней ён быў камандзірам батальёна «Пятнашка» ў групоўцы баевікоў «ДНР» і з'яўляецца грамадзянінам Расеі. Ахра Авідзба ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на Данбасе ў складзе баевікоў, за што атрымаў званне «герой ДНР».

Акрамя яго, затрымалі яшчэ пяць чалавек. Са слоў жонкі Авідзбы, гэта «блізкія сябры, якія пачыналі з ім яшчэ ў 2014 годзе ваяваць за «расейскі свет» на Данбасе». За незаконнае захоўванне зброі ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

«МУС Абхазіі» раней заяўляла, што па месцы жыхарства Авідзбы знайшлі патроны, ручныя супрацьтанкавыя гранатамёты, ручныя кулямёты, аўтаматы расейскай і замежнай вытворчасці, пісталеты, спецрыштунак і радыёперадатчыкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках